Четверг, 17 апреля 2025

Композиция при въезде в Пружаны изменила внешний вид

1 403

Зноў змяніла свой выгляд кампазіцыя, размешчаная на ўездзе ў Пружаны.

Прыгожы скульптурны знак на кальцы побач з аўтастанцыяй, устаноўлены да рэспубліканскіх «Дажынак-2003», стаў своеасаблівай візітоўкай нашага горада, таму гэтаму аб’екту ўдзяляецца шмат увагі. Гэтай зімой тут былі размешчаны арыгінальныя елачкі, цяпер кампазіцыя зноў набыла новы выгляд. Як паведаміла майстар участка “Добраўпарадкаванне” Пружанскага КУВП “Камунальнік” Марыя Мікалаеўна Кандарэвіч, уязны знак папрыгажэў дзякуючы рабочым зелянгаса.DSC04584

Цяпер гербы Пружан, Ружан і Шарашова, якія месцяцца на самым версе ўязнога знака, ярка расфарбаваны, надпіс “Пружаны” стаў белым, а фонам для яго абраны колеры беларускага сцяга – чырвоны і зялёны.

Уязны знак — гэта не толькі магчымасць падказаць турысту, у які населены пункт ён трапіў, але і  сімвал малой радзімы, што радуе  сэрца  кожнага жыхара ці ўраджэнца раёна. А новае афармленне павінна толькі садзейнічаць гэтаму.

Уладзіслаў Шпарла.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *