Суббота, 12 октября 2024

Команда Брестской области победила в республиканской спартакиаде для сельских жителей

1 679

З 12 па 14 снежня на базе спартыўных аб’ектаў нашага горада праходзіла рэспубліканская спартакіада для сельскіх жыхароў. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх абласцей. K52S3510Дарэчы, Пружаншчына ўжо другі раз прымае гэтыя спаборніцтвы.Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства выступілі Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Беларускі рэспубліканскі фізкультурна-спартыўны клуб “Ураджай” і Пружанскі райвыканкам. K5__6984На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі дырэктар рэспубліканскага вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва П.Р. Воран, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі фізкультурна-спартыўны клуб «Ураджай» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання А.А. Барышаў. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама М.П. Кудравец.K52S3637

Спаборніцтвы праводзіліся па настольным тэнісе, гіравым спорце, валейболе, перацягванні каната, стрытболе і міні-футболе.K52S3531

У агульнакамандным заліку каманда Брэсцкай вобласці заняла першае месца, другімі сталі прадстаўнікі Гродзеншчыны, трэцяе места — у каманды Гомельскай вобласці.K52S3665

Каманды-пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і каштоўнымі падарункамі.

Кацярына Пашкевіч, Мікалай Дубінчук (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *