Среда, 6 ноября 2024

Когда небо — и работа, и увлечение

1 705

І дзясятка гадоў не мінула, яе пачало сваю дзейнасць ТАА «Пружаны авіяхім сэрвіс», але і за такі кароткі тэрмін таварыства, а дакладней, яго работнікі сталі вядомымі амаль ва ўсіх кутках Беларусі. І гэта не дзіўна, улічваючы магчымасці малой авіяцыі. Як расказвае дырэктар арганізацыі А.А.Кананкоў, сёння з дапамогай авіяцыйнай тэхнікі аказваецца дапамога службам міліцыі, МНС, аховы дзяржаўнай мяжы, вядзецца кантроль нафтагазаправода па Гомельскай вобласці. Ёсць попыт на палёты сярод турыстаў і аматараў палявання. Аднак асаблівую запатрабаванасць у магчымасцях малой авіяцыі адчувае сельская гаспадарка.IMG_2872

— Перавага нашых паслуг у тым, што мы можам прыступаць да сельскагаспадарчых работ, сярод якіх унясенне вадкіх угнаенняў, апрацоўка пасеваў і многае іншае, яшчэ ранняй вясной, калі глеба пакуль не можа вытрымаць наземную тэхніку. А заканчваем свае работы позняй восенню,— расказвае Алег Анатольевіч.— Гэта дае выдатную эканомію часу, а разам з тым відавочная эканомія і грошай, бо пасля верталёта не застаецца тэхналагічная каляіна, якая прыносіць да 10% страт ва ўраджаі.

Увогуле, калі ацэньваць з эканамічнага пункту гледжання, то за малой авіяцыяй вялікая будучыня. Яна можа быць задзейнічана ў многіх сферах народнай гаспадаркі. Узяць толькі турыстычны бізнэс, дзе ў пружанскіх авіятараў практычна няма канкурэнтаў. Пры магчымасці верталётаў КА-26, якіх у ТАА тры адзінкі, і двух дэльталётаў можна праводзіць захапляючыя туры па Беларусі на працягу аднаго дня. Так, свае турыстычныя маршруты прадпрыемства таксама распрацавала і актыўна іх асвойвае. Напрыклад, можна за адзін дзень агледзець з вышыні птушынага палёту палацы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, пабываць у Нясвіжы і іншых прыгожых кутках нашай рэспублікі.IMG_2878

Прыманьвае замежных турыстаў і Белавежская пушча: таварыства заключыла адпаведныя дамовы з паляўнічымі гаспадаркамі на вываз паляўнічых і актыўна аказвае такую паслугу на працягу некалькіх апошніх гадоў.

— Вельмі падабаецца паляваць з верталёта грамадзянам еўрапейскіх краін: відавочна, што там такія паслугі шырока развіты і практыкуюцца. А вось па паводзінах расіян зразумела, што такія палёты для іх яшчэ ў навінку, што дае магчымасць спадзявацца на пашырэнне попыту на падобныя паслугі ў будучым,— зазначае дырэктар арганізацыі.

З упэўненасцю планаваць будучыню дазваляе і падрыхтоўка калектыву «Пружаны авіяхімсэрвіс». Сёння палётамі, абслугоўваннем тэхнікі, гаспадарча-эканамічнымі работамі займаюцца 18 чалавек, многія з якіх маюць вопыт службы ў паветраных войсках Беларусі і іншых дзяржаў. Сярод прафесіяналаў А.А.Кананкоў называе спецыяліста вышэйшага класа, пілота А.Ю.Севасцьянава, лётчыка-інструктара І.Я.Максімука, камандзіра авіяатрада І.А.Арыстамбекава. Сёлета штат папоўніўся і двума прафесіяналамі з Украіны, якія вымушаны былі пакінуць родны горад Нікалаеў з-за вядомых падзей.IMG_2890

Аднак карэктывы ў прагнозы ўносяць і розныя цяжкасці. Па-першае, тэхнічныя складанасці. У Беларусі не вырабляецца лётная тэхніка, з-за чаго нават запасныя часткі і дэталі даводзіцца шукаць на замежных рынках. Ды што там запчасткі, нават паліва купляецца за валюту. Ёсць і арганізацыйныя праблемы, якія павінен быў вырашаць дэпартамент па малой авіяцыі. Аднак многія пытанні, якія лічыліся праблемнымі сем гадоў назад, калі арганізацыя пачынала сваю дзейнасць, застаюцца невырашанымі і сёння. З-за чаго даводзіцца нават па паверку дакументаў ехаць у далёкую Калугу, марнуючы час і страчваючы грошы на дарагія камандзіроўкі. Хаця ўсё можна было б вырашаць і на месцы, што дала б выдатны штуршок да паўнацэннага развіцця такога віду дзейнасці.IMG_2896

На здымках: перадпалётную праверку верталётнага рухавіка праводзіць авіяцыйны тэхнік А.С. Русецкі; дырэктар ТАА «Пружаны авіяхімсэрвіс» А.А.Кананкоў; начальнік аэрадрома каля в.Клепачы А.В.Пушкароў з нязменным вартаўніком Дарыкам.

Алег Сідарэнка, Сяргей талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *