Вторник, 3 декабря 2024

Когда в Пружанах появится «цифра»?

2 630

Год назад вялася гутарка аб будаўніцтве ў райцэнтры тэлевізійнай вежы для лічбавай трансляцыі тэлеканалаў на ўвесь раён. Я спецыяльна набыў патрэбную прыстаўку да тэлевізара, але ні ў мінулым годзе, ні сёлета ніякага сігналу яна не прымае. Які лёс напаткаў «лічбу»?

Міхаіл Апаляйчук, в.Калядзічы. Адказвае галоўны інжынер Брэсцкага абласнога вузла радыёвяшчання і тэлебачання «Ракітніца» Л.Н.БАЧКОЎ:

— Такія планы былі, а вось ажыццявіць іх летась перашкодзілі вядомыя фінансавыя цяжкасці. Але іх ніхто не адмяняў, і ў бягучым годзе будуць прыкладзены ўсе намаганні для ўзвядзення вежы. Мяркуем, што гэта адбу-дзецца не пазней восені.

Пры гэтым хачу зазначыць, што ў Пружанах даўнавата ўстаноўлена на даху аднаго з будынкаў завода радыёдэталей міні-вежа, якая ажыццяўляе трансляцыю ў «лічбе» сямі тэлеканалаў сацыяльнага пакета. Дзякуючы ёй з дапамогай спецыяльнай прыстаўкі, а ў новых мадэлях тэлевізараў яна ёсць адразу, праграмы АНТ, Беларусь 1 і 2, СТБ, Мір, НТВ-Беларусь і РТР-Беларусь жыхары горада могуць глядзець у высокай якасці. Вышыня гэтага ўстройства дазваляе прымаць сігнал і блізкім населеным пунктам, у тым ліку, па нашых падліках, і ў вёсцы Калядзічы.

Акрамя таго, пасля будаўніцтва запланаванай вежы і пасля заключэння адпаведных пагадненняў з раённым вузлом электрасувязі жыхары сельскай мясцовасці змогуць глядзець тэлеканалы інтэрактыўнага тэлебачання.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *