Незвычайнае хобі ў выкладчыцы мастацкага аддзялення Пружанскай дзіцячай мастацкай школы імя Рыгора Шырмы Алены Пятрань. Ужо некалькі год яна стварае аўтарскія лялькі.
У імправізаванай міні-выставе «Вінтажны чамаданчык», якую мастачка наладзіла сваім выхаванцам на мінулым тыдні, «удзельнічалі» сем лялек.
Тры з іх перадаюць атмасферу 50-х гадоў мінулага стагоддзя, а прыгажуні ва ўборах 19 стагоддзя адносяцца да так званых будуарных лялек. Работа над адной такой лялькай можа заняць нават паўгода. У стварэнні іх мастачка прымяняе розныя тэхнікі, у тым ліку і дэкупаж, які выкарыстоўвае на свой лад. Але самае складанае, па словах Алены Владленаўны, прыдумаць вобраз.
Аўтарскія лялькі радуюць вока, але не падыходзяць для дзіцячых гульняў. А вось сама аўтар работ у дзяцінстве любіла бавіцца папяровымі лялькамі, якія малявала для яе бабуля-мастачка.
Кацярына пашкевіч, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).