Дарагія нашы землякі!
Мы думаем, што выкажам агульнае меркаванне — надакучыла бачыць войны, гвалт, боль, бруд па тэлебачанні, чуць негатыўнае рэагаванне людзей на сваё жыццё, на навакольную рэчаіснасць.
Давайце створым клуб, дзе будзем абменьвацца шчаслівымі жыццёвымі гісторыямі, сваім талентам, перамогамі, натхненнем, аптымізмам! Бо ўсе людзі таленавіты: нехта шые прыгожыя рэчы, вышывае, вяжа, гатуе рознае смачнасці, спявае, складае вершы, піша карціны і кнігі, танцуе, дапамагае людзям стаць здаравей і багацей… і проста ўмее быць шчаслівым!
Калі ў вас усё добра, калі вы напоўнены жыццёвай энергіяй, калі вы хочаце памяняць свет да лепшага — давайце аб‘ядноўвацца! А можа, вам сёння вельмі дрэнна і вы не ведаеце выйсце з сітуацыі, якая склалася? Тады вам таксама да нас.
Клуб і ствараецца для таго, каб людзі знайшлі сваіх аднадумцаў, маглі абменьвацца ведамі і назапашаным вопытам — дапамагаць адзін аднаму станавіцца шчаслівей!
Усіх неабыякавых людзей, якія жадаюць пакінуць свой светлы след на Зямлі або проста знайсці сілы для руху наперад, запрашаем выкупацца ў моры пазітыву ў «Клубе Шчаслівых Людзей», першае пасяджэнне якога адбудзецца ў малой зале Палаца культуры 18 лютага ў 18.00 гадзін.
Уваход свабодны.