Среда, 15 января 2025

Кинотеатр «Спутник» приглашает на новый аттракцион — игровой руль

1 426

У кінатэатры «Спадарожнік» з’явіўся новы атракцыён — гульнявы руль.

Хуткасць, азарт, драйв — так у некалькіх словах можна апісаць навінку. Сеанс імітацыі рэальнай язды на аўтамабілі працягваецца прыкладна дзесяць  мінут і каштуе 15 тысяч рублёў. Можна самастойна выбраць мясцовасць і рэжым назірання на вялікім экране, а хуткасць віртуальнага аўто кантраляваць педалямі газу і тормазу.18июн2015_9909

У «Спадарожніку» запэўніваюць, што дзясяткі трас і займальных заездаў здольны зацікавіць не толькі дзяцей, але і дарослых і падарыць станоўчы настрой і шмат пазітыўных эмоцый.

Акрамя таго, сёння распрацоўваецца спецыяльная праграма трэніроўкі для тых, хто вучыцца ў аўташколе: яшчэ большай рэалістычнасці яздзе тут надасць неабходнасць выканання ПДР і патрабаванняў дарожных знакаў. Гульнявое абсталяванне дазволіць  выкарыстоўваць і педаль счаплення.

Праграма для новага атракцыёна была запушчана нядаўна. Апрабаваць яе можна штодзённа: у буднія дні — з 12 да 20, у суботу — з 16 да 20, у нядзелю — з 15 да 20 гадзін.

Прызнаемся, мы ўжо выпрабавалі гульнявы руль. Маючы вопыт ваджэння сапраўднага аўтамабіля, магу сказаць так: першыя некалькі хвілін за інтэрактыўным рулём неяк нязвыкла, але неўзабаве адчуваеш сябе быццам на рэальнай трасе. Адным словам, паспрабуйце — не пашкадуеце!

Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *