Воскресенье, 19 января 2025

Кинотеатр «Спутник» закупил 3D-оборудование

3 000

Кінатэатр «Спадарожнік» закупіў абсталяванне для дэманстрацыі фільмаў у 3D-фармаце. Гледачоў чакаюць актыўныя акуляры  вельмі добрай сучаснай якасці, шасціканальны гук.

Пад 3D-кінатэатр перабсталявана малая зала, дзе восем гледачоў могуць размясціцца на ўтульных мяккіх крэслах. Першы паказ пройдзе ўжо сёння. У 18.00 і 20.00 можна будзе паглядзець фантастычную камедыю «Людзі ў чорным». Фільм будзе ў пракаце тыдзень.

Як паведаміў дырэктар кіна-відэапрадпрыемства У.У. Люсько, у кінатэатры зараз маецца вялікі запас 3D-фільмаў.

Кацярына Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *