Вторник, 18 февраля 2025

Кардиолог Валентина Гришкевич: «Ведите здоровый образ жизни!»

2 825

Падчас адзінага Дня прафілактыкі хвароб сэрца ў Пружанах прайшла акцыя «Змерай свой ціск, скажы інфаркту і інсульту «Не!». Змераць свой артэрыяльны ціск і атрымаць кансультацыю медыкаў можна было ва ўнівермагу, цэнтральнай аптэцы і філіяле №122 ААБ «Беларусбанк». Разам са спецыялістамі цэнтральнай раённай бальніцы своеасаблівы выязны прыём тут вялі работнікі аптэкі і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Паралельна яны давалі інфармацыю наконт рэгулюемых фактараў рызыкі. Тым, у каго быў выяўлены павышаны ціск, раздавалі спецыяльныя буклеты па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў. Мэта акцыі: інфармаваць людзей аб небяспецы, якую ўтойваюць хваробы сэрца і сасудаў, прымусіць звярнуць увагу на сваё здароўе і свой лад жыцця.

Аб гэтым карэспандэнт гутарыць з загадчыцай раённай паліклінікі ўрачом-кардыёлагам Валянцінай ГРЫШКЕВІЧ, якая ў той дзень працавала ва ўнівермагу.

— Валянціна Васільеўна, ці многа людзей наведалі выязныя пункты прыёму?

— Амаль 170 чалавек. І, зазначце, у 66 з іх быў выяўлены павышаны артэрыяльны ціск.

Які вывад зрабіла з гэтага ўрач-кардыёлаг?

— Сардэчна-сасудзістая паталогія лідзіруе ва ўсіх, нават індустрыяльна-развітых, краінах свету. Не абыйшла гэта праблема і наш раён. У мінулым годзе мы выявілі больш як 8 тысяч чалавек з павышанымі паказчыкамі артэрыяльнага ціску. Разам з тым, прайшлі курс лячэння 59 хворых інфарктам міякарда і 252 — інсультамі. Згодна са статыстыкай, пакутуе ад павышанага ціску 24,1% насельніцтва Брэсцкай вобласці. Менш чым палова гэтых людзей ведае пра сваю праблему, а лечыцца з іх толькі кожны трэці, прычым з поўнай адказнасцю ўсведамляюць небяспеку захворвання і вяртаюцца да здаровага ладу жыцця ўсяго 13%.

Людзі не ведаюць ці не хочуць ведаць аб небяспецы, якую нясе павышаны ціск? Намалюйце, калі ласка, клінічную карціну гэтага захворвання.

— Атэрасклероз, які прыводзіць да развіцця стэнакардыі, інфаркту міякарда, парушэнняў сардэчнага рытму, сардэчнай недастатковасці, раптоўнай смерці, — хвароба вельмі каварная. Яе характар скрытны: на працягу многіх гадоў чалавек адчувае сябе добра, не скардзіцца на боль у грудзях, да ўрачоў не ходзіць, пра здаровы лад жыцця думае з іроніяй.
Дэбютаваць атэрасклероз можа адразу інфарктам, інсультам ці ампутацыяй канечнасцей. Усё часцей урачы маюць справу з нетыповым клінічным малюнкам:  інфаркт міякарда пачынаецца без характэрных боляў у сэрцы. Пацыент прымае яго за звычайнае прастуднае захворванне, ангіну, кішэчную інфекцыю, язву ці апендыцыт. І часцей за ўсё звяртаецца да ўрача, калі час ужо згублены. І даводзіцца не толькі лячыць хваробу, але адначасова змагацца і з яе ўскладненнямі. Менавіта таму гіпертонікі павінны знаходзіцца на дыспансерным уліку і абавязкова лячыцца пад наглядам урача.

Каму ў першую чаргу трэба пра гэта паклапаціцца?

— Пра гэта трэба думаць усім. А ў першую чаргу тым, хто курыць, няправільна харчуецца, мае павышаны ўзровень халестэрыну ў крыві, пакутуе ад атлусцення, вядзе маларухомы лад жыцця. Да артэрыяльнай гіпертэнзіі больш схільныя эмацыянальныя людзі, жыццё якіх суправаджаецца хранічнымі стрэсамі (асабліва прафесіянальнымі), якія часта паводзяць сябе агрэ-сіўна. Безумоўна, садзейнічаюць гэтаму і няўдалыя сацыяльна-эканамічныя ўмовы. Асабліва, калі ўзрост чалавека ўжо за 60 гадоў і блізкім родным яго хаця б адзін раз  ставіліся такія дыягназы, як ішэмічная хвароба сэрца, мозговой инсульт ці атэрасклероз сасудаў ніжніх канечнасцей альбо цэрабральных артэрый. Яны адносяцца да так званай групы найбольш высокай рызыкі. Ва ўсім свеце найбольш эфектыўнай стратэгіяй барацьбы з сардэчна-сасудзістай патало-гіяй лічыцца менавіта прафілактыка.

— І нават для прадстаўнікоў групы найбольшай рызыкі прафілактыка мае станоўчыя вынікі?

— Я б сказала: найбольш станоўчыя вынікі. Простыя мерапрыемствы, якія выконваюцца чалавекам няўхільна, на працягу ўсяго жыцця, здольны тварыць са- праўдныя цуды. Правільна харчуйцеся, займайцеся фізкультурай, не пачынайце курыць, а калі пачалі, — кіньце, пазбягайце стрэсаў, кантралюйце свой ціск і халестэрын, правярайце ўзровень цукру ў крыві, своечасова праходзьце агульны медыцынскі агляд. І сардэчна-сасудзістыя хваробы вас не дагоняць.
Гутарыла Ганна ХАДАРОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *