Среда, 15 января 2025

Каплице Святого Казимира нужна срочная помощь

2 565

Пружаншчына — край з багатай гістарычнай спадчынай, частка якой неапраўдана абдзелена ўвагай.

У канцы XVIII стагоддзя ў мястэчку Ружаны насупраць палацавага комплексу з паўночнага боку на штучна створаным узвышшы (сёння — на могілках) была ўзведзена капліца Святога Казіміра, ініцыятарам і спонсарам будаўніцтва якой выступіў Аляксандр Міхал Сапега. Па задуме архітэктара капліца дапоўніла комплекс базыльянскага манастыра. Каменнае збудаванне з чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе і невысокім дахам эпохі класіцызму вылучаецца ляпнымі архітэктурнымі дэталямі фасадаў і інтэр’еру. Святы Казімір, імем якога была названа капліца, названы заступнікам пасёлка.каплица

«Раёнка» ўжо звяртала ўвагу на праблему капліцы: сёння яна не функцыянуе, будынак, які ўяўляе сабой гісторыка-культурную каштоўнасць, патрабуе кансервацыі. Нядаўна тут пачаў развальвацца дах. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ладзіць работу па аднаўленні даху на гэтым гістарычным помніку. Сабраных сродкаў недастаткова для правядзення паўнацэнных работ — не хапае 3 мільёны рублёў. І сёння, як ніколі, дарэчы будзе дапамога і непасрэдны ўдзел людзей, неабыякавых да гістарычнай спадчыны.

Падоўжыць жыццё капліцы можна, ахвяраваўшы грошы на яе рэстаўрацыю. З гэтай мэтай Пружанскім КУВП «Камунальнік» адкрыты дабрачынны рахунак — р/р № 3132000000009 у ЦБУ №122 філіяла №113 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Кобрын, УНП 200026656 з пазнакай «На рэстаўрацыю капліцы ў Ружанах».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *