Пятница, 13 декабря 2024

Как правильно падать в гололед

1 459

19 снежня — дзень прафілактыкі траўматызму.

Траўматызм займае вядучае месца ў структуры захворванняў , з’яўляецца адной з асноўных прычын першаснай інваліднасці і смяротнасці дарослага насельніцтва працаздольнага ўзросту. У Пружанскім раёне ў 2012 годзе па дадзеных статыстыкі УАЗ «Пружанская ЦРБ» зарэгістравана 2373 траўмы. За 9 месяцаў гэтага года ўжо зарэгістравана 1730 траўм. Больш чым у 30% выпадкаў пацярпелыя лячыліся стацыянарна , а гэта сведчыць пра тое , што іх траўмы ставіліся да разраду сярэдніх і цяжкіх . У 11 выпадках у 2012 годзе гэта прывяло да інваліднасці , за 9 месяцаў бягучага года  -у 9 пацярпелых траўмы выклікалі выхад на інваліднасць. У траўматалагічным аддзяленні ЦРБ ў мінулым годзе з нагоды траўм і іх наступстваў выканана 687 аперацый , сёлета  — 475.гололед

Першае месца займае бытавое траўмаванне. Назіранні паказалі: жанчыны ўсё-такі больш асцярожныя і акуратныя. Дарэчы, немалаважную ролю ў атрыманні траўм іграе і алкаголь. Каля 35% бытавых траўм  у дарослых адбываецца ў асноўным з прычыны парушэння тэхнікі бяспекі пры выкананні хатніх работ і каля 30% — на вуліцы і ў месцах грамадскага адпачынку. Асноўнымі прычынамі бытавога траўматызму з’яўляюцца: падзенні , ўдары , раненні рэжучымі прадметамі хатняга ўжытку , апёкі полымем і гарачымі прадметамі . Падзенні часцей за ўсё адбываюцца на вуліцы , колькасць іх рэзка ўзрастае ў асенне -зімовы перыяд, з з’яўленнем галалёду.

На жаль , немагчыма прадугледзець усё , але звесці рызыку атрымання практычна любой траўмы да мінімуму магчыма .

Па-першае, спецыялісты рэкамендуюць пераходзіць па галалёдзе дробнымі крокамі , на злёгку сагнутых нагах. Высокі абцас катэгарычна выключаецца! Абутак абавязкова павінен быць зручным, устойлівым.

Па-другое , калі падзенне непазбежна , старайцеся ўпасці «клубочкам» альбо выстаўляючы паўсагнутыя рукі для амартызацыі. Падзенне «пластом» або з упорам на выпрастаныя рукі можа прывесці да траўмаў галавы ці рук. Вы ўпалі. Не спяшаецеся ўскокваць. Ацаніце свой ​​стан, для гэтага дастаткова некалькіх секунд. Затым , перавярнуўшыся на жывот, акуратна ўстаньце . Калі пасля ўдару галавой (магчыма праз нейкі час) вы адчуваеце млоснасць, галавакружэнне, неадкладна звертайцеся да доктара.

Па-трэцяе , пры спуску і ўздыме па лесвіцы, у падземных пераходах, падымайцеся або спускайцеся на кожную прыступку з адной і той жа ногі , г.зн. пераступаючы на кожную прыступку па чарзе кожнай нагой. Па магчымасці трымайцеся за поручні. Калі вы трымаеце за руку дзіця, то пры ўздыме яно павінна знаходзіцца крыху наперадзе, спускаючыся, ідзем спачатку самі, следам спускаецца дзіця. Пры ўваходзе і выхадзе з гарадскога транспарту робім гэтак жа.

Па-чацвёртае, растлумачыце дзіцяці правілы бяспекі выкарыстання, транспарціроўкі зімовага спартыўнага інвентара: лыж, канькоў, санак. Навучыце правільным паводзінам на катку.

Што рабіць , калі ўсё ж здарылася траўма ?

Ня мітусіцеся. Ацаніце сітуацыю. Калі пацярпелы ў свядомасці, адэкватны, пацікаўцеся, што яго турбуе, далей дзейнічайце ў адпаведнасці з атрыманым адказам.

Запомніце, траўма не заўсёды характарызуецца вострым болем , прыпухласцю, пачырваненнем або ссіненнем выцятага месца. Таксама не варта правяраць косткі на цэласнасць, спрабуючы актыўна парухаць выцятую канечнасць.

Пры бачнай дэфармацыі косткі пацярпеламу адназначна патрэбна медычная дапамога. Вашы намаганні пры гэтым павінны быць накіраваны на спыненне ўздзеяння траўмуючага фактару і тэрміновага выкліку брыгады хуткай дапамогі. Актыўную фізічную дапамогу варта аказваць толькі ў выпадку недасягальнасці медыцынскай дапамогі ў экстраным парадку.  Як, напрыклад , вы знаходзіцеся ў лесе, далёка ад трасы і населеных пунктаў. У астатніх выпадках, калі сумняваецеся ў правільнасці сваіх дзеянняў, пасля выкліку «хуткай дапамогі» ўдакладніце ў дыспетчара , ці павінны вы распачаць якія-небудзь дзеянні да прыезду медыкаў.

Калі праз нейкі час  часам даволі працяглы) на месцы ўдару з’яўляецца гіперэмія , ацёчнасць , востры боль , магчыма павышэнне тэмпературы, абмежаванне функцыянальнай рухомасці сустава, неадкладна звяртайцеся да доктара. Заўсёды памятайце, што самалячэнне або запознены зварот па медыцынскую дапамогу можа прывесці да небяспечных наступстваў.

Андрэй Пачынчык, урач-траўматолаг.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *