Спрадвеку людзі выкарыстоўвалі расліны і іх часткі для лячэння розных захворванняў. Назапашаны гадамі практыкі вопыт яны перадавалі з пакалення ў пакаленне. У прыродзе існуе вялікая колькасць самых разнастайных раслін і такая ж колькасць магчымасцяў для іх выкарыстання. Не ўсім людзям дапамагае адна і тая ж расліна, часта трэба знайсці сваё.
Адной з самых распаўсюджаных лекавых раслін з’яўляецца рамонак аптэчны.
Ужываюць яго як патагонны, жоўцягонны, болесуцішальны, заспакаяльны, спазмалітычны
сродак, як лёгкае слабільнае. Настой рамонка ўжываюць таксама для паласкання горла і
прамывання гнойных ран, язваў і нарываў. Вонкава дужы водны настой ўжываюць пры
рэўматычных і падагрычную паражэннях суставаў.
На сённяшні дзень востра стаіць праблема з захворваннямі апорна-рухальнага апарата. Для людзей з такімі праблемамі могуць быць карысныя:
Шабельнік прымяняецца пры рэўматызме, радыкуліце, артрыце ў выглядзе мазяў і настоек.
Рапяшок звычайны — расліна рэгулюе функцыі печані, ўзмацняе дзейнасць кішэчніка, паляпшае страваванне, валодае мачагонным, жоўцягонным, супрацьзапаленчым, абязбольваючым і агульнатанізуючым дзеяннем. Адвар лісця ўжываюць пры ліхаманцы. Настой травы, адвар каранёў ужываюць пры рэўматызме. Свежае здробненае лісце прыкладваюць да запалёных суставаў.
Піжма звычайная — настой кветкавых кошыкаў валодае супрацьзапаленчым, супрацьспазматычным, абязбольваючым, супрацьмікробным і раназажыўляючым дзеяннем. Водны настой кветкавых кошыкаў спрыяе стымуляцыі апетыту, ўзмацненню сакрэцыі залоз страўнікава-кішачнага тракту, танізуе мускулатуру страўнікава-кішачнага тракту, павялічвае аддзяленне жоўці, запавольвае рытм сэрца і зніжае крывяны ціск. Настой ўжываюць пры ламаце ў суставах і цягліцах, рэўматызме. Вонкава настой ўжываюць у выглядзе прыпарак пры рэўматызме, вывіхах, болях у суставах, ударах. Унутранае прымяненне піжмы патрабуе асцярожнасці!
Горац (земнаводны, змяіны) — расліна валодае супрацьзапаленчым, заспакаяльным, абязбольваючм, кроваспыняючым, звязальным дзеяннем. Прымяняецца пры захворваннях суставаў.
Актуальная і праблема падвышанай раздражняльнасці, узбудлівасці і нервовасці насельніцтва з-за розных жыццёвых праблем.
У такіх выпадках ужываюць:
Валяр’яна лекавая. Расліна валодае заспакаяльным дзеяннем. Паляпшае дзейнасць сардэчна-сасудзістай сістэмы і страўнікава-кішачнага тракту. Яна памяншае ўзбуджальнасць цэнтральнай нервовай сістэмы, расслабляе спазмы гладкіх мышц. Яе выкарыстоўваюць пры істэрыі, моцных сэрцабіццях, болях у сэрцы. Валяр’яна спрыяе пашырэнню крывяносных сасудаў, зніжае ціск, здымае спазмы вянозных сасудаў. З лячэбнай мэтай рэкамендуюць прымаць адвар каранёў, настойку (у дазаваных порцыях з вадой).
Сардэчнік ўжываюць пры падвышанай нервовай узбудлівасці, вегета-сасудзістай дістаніі, артэрыяльнай гіпертэнзіі (раннія стадыі).
А для павышэння супраціўляльнасці арганізма і як вітамінавы сродак выкарыстоўваюць:
Эхінацея для імунітэту з’яўляецца незаменным прыродным прэпаратам. Яе унікальныя ўласцівасці выяўляюцца пры лячэнні прастудных захворванняў. Таксама яе рэкамендуюць пры працяглым прыёме антыбіётыкаў, злоўжыванні алкагольнымі напоямі, паленні, пасля атрымання радыеактыўнага выпраменьвання і пры стрэсавых сітуацыях.
Дзьмухавец лекавы — паляпшае абмен рэчываў, танізуе арганізм, усе часткі расліны валодаюць гарачкапаніжальным, патагонным, супрацьзапаленчым і мачагонным дзеяннем. Дзьмухавец валодае таксама заспакойваючым і лёгкім снатворным дзеяннем. Настой ўжываюць пры рэўматызме, падагры, авітамінозах. Маладое лісце ўжываюць у выглядзе салаты вясной як полівітаміны сродак.
Шыпшыннік – полівітамінная расліна. Павышае супраціўляльнасць арганізма да розных інфекцый, аслабляе развіццё атэрасклерозу, валодае агульнаўмацавальным, танізуючым дзеяннем. Адвар каранёў мае звязальнае, жоўцягоннае, супрацьзапаленчае дзеянне. Настой пладоў ўзмацняе рэгенерацыю мяккіх і касцяных тканін. Вонкава адвар каранёў і пладоў ўжываюць пры рэўматызме, паралічах і «слабасці» ног.
Аднак трэба памятаць, што травы — гэта таксама лекавыя сродкі. Таму нельга злоўжываць лячэннем травой.
Будзьце здаровыя!
Яўгенія Трапезон, правізар-рэцэптар Пружанскай ЦРА №7.