Воскресенье, 19 января 2025

Как найти работу в Пружанах? Советы специалистов + список вакансий

2 921

Адным з галоўных індыкатараў стану рынку працы з’яўляецца ўзровень беспрацоўя. На працягу апошніх пяці гадоў у раёне афіцыйна зарэгістраванае беспрацоўе захоўвалася на нізкай рысе, якая не перавышала 0,6% ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва, у выніку на аднаго беспрацоўнага прыходзілася 2-4 свабодныя месцы.IMG_4964

Мінулы год змяніў тэндэнцыю. Як расказвае начальнік аддзела занятасці раённага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне А.А.Кудрэйка, наймальнікі на канец 2015 года заяўлены 115 свабодных рабочых месцаў пры тым, што колькасць зарэгістраваных беспрацоўных складае 180 чалавек.

Сітуацыя змянілася з-за эканамічных пераўтварэнняў па прычыне неспрыяльнай знешнеэканамічнай сітуацыі і актыўнай аптымізацыі працоўных штатаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна. І колькасць грамадзян, зарэ-гістраваных у мінулым годзе ў якасці беспрацоўных, павялічылася.

Штогод у раёне рэалізуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на садзейнічанне занятасці насельніцтва.

—На працягу мінулага года да нас з просьбай падабраць вакансію звярнуліся 1453 грамадзян, з якіх 1074 — зарэгістраваны беспрацоўнымі, — гаворыць Алена Аляксандраўна.— Дзякуючы рэалізацыі шэрагу мерапрыемстваў удалося ўтрымаць узровень рэгіструемага беспрацоўя на рысе  ў 0,9% ад агульнай колькасці занятага насельніцтва пры прагнозе 1,3%.

Трэба адзначыць, што прымаемыя намаганні эфектыўна зарэкамендавалі сябе на працягу многіх гадоў існавання службы занятасці. Напрыклад, летась шасцёра беспрацоўных атрымалі істотную матэрыяльную і кансультацыйную падтрымку ў адкрыцці ўласнай справы: імі былі арганізаваны такія віды паслуг, як цырульніцкі сэрвіс і салоны прыгажосці, рэзка, апрацоўка і аддзелка дэкаратынага і будаўнічага каменя, тынковачныя работы, паслугі таксі і іншыя.

Сярод беспрацоўных часта рэгіструюцца такія грамадзяне, спецыяльнасць якіх зараз незапатрабавана рынкам працы або адсутнічае пэўная кваліфікацыя. У 2015 годзе 36 чалавек з іх былі накіраваны на навучанне, прычым яны авалодвалі тымі спецыяльнасцямі, якія зараз каціруюцца ў экано-міцы або пад непасрэдны заказ наймальнікаў. Дарэчы, апошнія зразумелі, наколькі такое супрацоўніцтва патрэбна для вырашэння кадравай праблемы, і звесткі аб вакансіях цяпер паступаюць больш аператыўна: у мінулым годзе на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы працаўладкаваны 343 чалавекі, пераважная большасць з якіх (277) зараз працуе ў прадпрымальніцкім сектары.

Выдатна зарэкамендавала сябе такая форма, як кірмашы вакансій, падчас якіх ладзяцца сустрэчы людзей, якія знаходзяцца ў пошуку працы, з наймаль-нікамі: за мінулы год арга-нізаваны 12 падобных мерапрыемстваў, падчас якіх пытанне занятасці вырашылі 55 чалавек.

Відавочна, што не ўсім удаецца з першай або другой спробы знайсці працу. І  хаця летась супрацоўнікі аддзела занятасці аказалі садзейнічанне ў працаўладкаванні 1016 грамадзянам, гэта далёка не ўсе, хто звярнуўся па дапамогу. Таму для магчымасці атрымаць часовы даход службай былі арганізаваны аплачваемыя грамадскія работы, у якіх на працягу года прынялі ўдзел 173 чалавекі. Акрамя таго, забяспечвалася і матэрыяльная падтрымка беспрацоўных праз выплату дапамогі: за 2015 год яна прызначалася 437 грамадзянам, агульная сума такіх расходаў склала амаль 250 мільёнаў рублёў.

У бягучым годзе, як зазначае началь-нік аддзела А.А.Кудрэйка, будуць рэалізоўвацца актыўныя меры садзейнічання занятасці насельніцтва, асноўныя з якіх — павышэнне якаясці працоўных рэсурсаў і канкурэнтаздольнасці працоўнай сілы. З гэтай мэтай будзе арганізавана прафесійнае навучанне беспрацоўных, павышэнне кваліфікацыі па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы.

На здымку: прыём грама-дзян вядуць вядучы спецыяліст Л.М. Ждановіч і галоўны спецыяліст  А.С.Тарасевіч.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

***Упраўленне па працы,

занятасці і сацыяльнай

абароне  райвыканкама

паведамляе аб

наяўнасці вакансій

і свабодных

рабочых месцаў:

г. Пружаны

*акушэрка

*бухгалтар

*галоўны бухгалтар

*выхавальнік

*інжынер

*інжынер-механік

*майстар

*машыніст крана аўтамабільнага

*машыніст экскаватара

*медыцынская сястра

*начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела

*педагог-псіхолаг

*спартыўны трэнер-выкладчык

*урач

*харэограф

сельская мясцовасць

*агент страхавы

*аператар тэхналагічных установак

*аператар таварны

*афіцыянт

*ветэрынарны ўрач

*ветэрынарны фельчар

*галоўны ветэрынарны ўрач

*галоўны заатэхнік

*галоўны інжынер

*жывёлавод

*заатэхнік

*інжынер-механік

*інжынер-тэхнолаг

*інжынер-энергетык

*ляснік

*медыцынская сястра

*намеснік дырэктара

*прадавец

*повар

*прыёмшчык заказаў

*трактарыст-машыніст с/г вытворчасці

*урач

*фельчар

*цырульнік

*эканаміст

Звяртацца ў аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама па адрасе: г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78. Тэл. для даведак: 9-09-02, 9-32-81.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *