Тэрмометр — самы неабходны прадмет у нашых хатніх аптэчках. Але разам з гэтым трэба разумець, што ён — і небяспечны. Ртуць, якая трапляе ў паветра з пабітага градусніка, можа выклікаць моцнае атручванне. І, калі здараецца такая небяспечная сітуацыю, лепш за ўсё выклікаць спецыялістаў па дэмеркурызацыі.
Так адбылося ў пачатку снежня ў СШ №1, калі па неасцярожнасці разбіўся ртутны тэрмометр. Адразу да дзяжурнага дыспетчара з навучальнай установы паступіў трывожны выклік. Спецыялісты райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі дэмеркурызацыю памяшкання без эвакуацыі школьнікаў. Падчас абследавання пацярпелыя не выяўлены.
Дзмітрый Ліпко, старшы інспектар дзяржпажнагляду РАНС.