Четверг, 17 апреля 2025

Как бросить курить расскажет врач-нарколог Пружанской ЦРБ

1 600

21 лістапада  на базе УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» будзе адкрыта «гарачая лінія» па пытаннях: прафілактыкі і адмовы ад тытунекурэння. Кансультацыю будзе праводзіць урач-нарколаг УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» Смактуновіч В.С., даведкі па тэлефоне — 7-37-70.no_smoking

Па розных сацыялагічных апытаннях у Беларусі курыць ад 32 да 40% насельніцтва.

Тытунь – самы распаўсюджаны, папулярны і даступны раслінны наркотык, які мае ў сваім складзе  адзін з самых ядавітых раслінных алкалоідаў (нікацін).Акрамя нікаціну табачны дым утрымлівае ў сабе ўгарны газ, сінільную кіслату, серавадарод, аміяк, канцэнтрат з вадкіх і цвёрдых прадуктаў гарэння і сухой перагонкі тытуню. 43 кампаненты тытунёвага дыму з’яўляюцца канцэрагеннымі (гэта значыць, могуць выклікаць рак).

Штогод у нашай краіне з-за захворванняў выкліканых курэннем, памірае каля 15.000 чалавек: ад інфарктаў, інсультаў, раку лёгкіх, бронхаў, гартані, глоткі, поласці рота, туберкулёзу.

Наступствы курэння:

  1. Смяротнасць. Кожная цыгарэта скарачае жыццё прыкладна на 15 мінут.
  2. Развіццё захворванняў: інсультаў, язвеннай хваробы, гіпертаніі, рака лёгкіх. З сотні хворых на тубёркулёз – 95 курыльшчыкі.
  3. Ускладненні хранічных захворванняў.

Для тых, хто жадае пазбавіцца ад шкоднай звычкі, прапаную такую схему:

1.Знайдзіце сабе партнёра, які таксама хоча кінуць паліць. Вы будзеце падтрымліваць адзін аднаго.

2. Не паліце перад сняданкам.

3. Прыбярыце з дому ўсе рэчы, якія нагадваюць пра паленне: попельніцу, запальнічку, цыгарэты.

4. Піце ваду ці легкія напоі, калі вам хочацца “заняці рот”.

Калі вы кінеце паліць:

Праз 20 мінут ваш крывяны ціск прыйдзе ў норму .

Праз 8 гадзін узровень угарнага газу ў крыві знізіцца на палову, узровень кіслароду прыйдзе ў норму .

Праз 48 гадзін знізіцца верагоднасць атрымання сардэчнага прыступу. Увесь нікацін выведзены з вашага цела. Вашы смакавыя і нюхальныя функцыі вернуцца ў норму .

Праз 72 гадзіны знізіцца напружанне вашых бранхіёл . Узровень сілавых якасцяў павялічыцца .

Праз 2 тыдні ваш кровазварот паскорыцца і працягне паляпшацца наступныя 10 тыдняў.

Праз 3-9 месяцаў ваш кашаль і праблемы з дыханнем знікнуць, паколькі аб’ём лёгкіх павялічыцца на 10%.

Праз 1 год рызыка сардэчнага прыступу паменшыцца на палову.

Праз 10 гадоў верагоднасць рака лёгкіх будзе такая ж , як і ў тых, хто не паліць .

Вячаслаў Смактуновіч, урач-нарколаг.

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *