Среда, 19 февраля 2025

Каким шинам доверять?

1 723

Ідзе трэцяя дэкада верасня, і хутка давядзецца думаць пра «пераабуванне» аўтамабіля. Вопытныя вадзіцелі  загадзя плануюць набыццё зімовага камплекту рызіны, каб потым не трапіць у хвалю ажыятажу і дэфіцыту. Аднак цяпер можна сутыкнуцца з іншымі складанасцямі. Калі ў кастрычніку-лістападзе купляюцца тыя шыны, «што ёсць у наяўнасці», то сёння цяжка вызначыцца ў багатым асартыменце.IMG_0876

Не станем аглядаць усіх вытворцаў колаў для аўтамабіляў, а спынімся на параўнанні айчынных і замежных марак увогуле. Для чаго мы звярнуліся па кансультацыю да галоўнага інжынера філіяла райспажыўтаварыства «Кааптранс» А.В.Семенчука:IMG_0868

— Самае галоўнае адрозненне паміж прадукцыяй нашага гіганта «Белшына» і імпартнымі варыянтамі заключаецца ў кошце пакупкі. Розніца па камплекце можа дасягаць і паўмільёна рублёў, што адчувальна для аўтаўладальнікаў. Таму беларускія колы карыстаюцца попытам.

Ёсць у айчыннай рызіны і іншыя перавагі. Сёння па якасці яна мала саступае замежным аналагам, бо вырабляецца таксама на імпартным абсталяванні. Па-другое, нашы распрацоўшчыкі ўлічылі мясцовыя ўмовы надвор’я, а самае галоўнае — стан дарог і хімічны састаў сумесяў, якімі апрацоўваюцца трасы ўзімку. Даволі часта з-за гэтых прычын і псуюцца аналагі ад замежных пастаўшчыкоў, бо там зусім іншыя дарожныя стандарты. У дадатак, падчас тэсціравання было ўстаноўлена, што беларускія колы зімой больш устойлівыя і тармазны шлях на іх карацейшы. Хаця па даўгавечнасці наша марка пакуль што прайграе, шыны зношваюцца хутчэй.IMG_0857

А вось на механічныя пашкоджанні ўсе варыянты аднолькавыя: дастаткова неасцярожна праехаць праз ямку ці выбоіну, каб прабіць кола.

Улічваючы розны попыт, шынамантаж «Кааптранса» нарыхтаваў розныя маркі. Напрыклад, уладальнікі дарагіх аўто шукаюць найбольш вядомыя брэнды, такія, як «Нокіа», што прадстаўлены ў нас у шырокім асартыменце. Таксама рыхтуемся і да ажыятажу, для чаго маем адпаведнае абсталяванне і кадры, каб не ствараць чэргаў і абслугоўваць максімальна аператыўна.

Алег Сідарэнка.

На здымках: запас ужо створаны і чакае кліентаў; галоўны інжынер А.В.Семянчук;, аўтаслесару В.В.Круку хапае работы не толькі восенню.

Фота Сяргея  Талашкевіча.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *