Воскресенье, 19 января 2025

Каждый девятый пенсионер на Пружанщине продолжает работать

1 829

Паводле даных упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, у раёне пражывае звыш 16 тысяч чалавек, якія атрымалі права на заслужаны адпачынак. Але на 1 студзеня 2016 года 1672 чалавекі пенсіённага ўзросту працягвалі працаваць.

Варта адзначыць, на Пружаншчыне істотная частка працоўных рэсурсаў перайшла на так званую неафіцыйную занятасць. Пра гэта сведчаць лічбы: у раёне пражывае без малога 26 тысяч чалавек працаздольнага ўзросту, але ў эканоміцы занята каля 21 тысячы, у ліку якіх і працуючыя пенсіянеры.пенсия

Цікава, што ў ліпені 2015 года ў калектывах раёна працавалі 1755 чалавек, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту. Да канца года на паўнацэнны адпачынак адправілі 557 чалавек. Тым не менш прыкладна за паўгода колькасць працуючых пенсіянераў аказалася амаль што ранейшай: з 638 чалавек, якім у 2015 годзе была назначана пенсія па ўзросце, 434 працягваюць працаваць.

Пенсіянеры занялі 65 вакансій, якія прадугледжваюць занятасць на няпоўную стаўку, 27 чалавек працуюць па тэрміновых працоўных дагаворах — на перыяд водпуску па догляду дзіцяці да трох гадоў, дзесяць чалавек прыняты на перыяд ацяпляльнага сезону.

Увогуле, найбольшая колькасць пенсіянераў працуе ў сельскай, паляўнічай і лясной гаспадарках — 399 чалавек, 291 з іх мае рабочую спецыяльнасць. Другая прыступка нашага рэйтынгу за аховай здароўя і сферай прадастаўлення сацыяльных паслуг: з 375 работнікаў-пенсіянераў 218 маюць рабочыя спецыяльнасці. На трэцім месцы па колькасці працуючых пенсіянераў установы сістэмы адукацыі — 332 чалавекі старэй працаздольнага ўзросту, з якіх больш паловы з рабочымі спецыяльнасцямі. Найменш пажылых рабочых спецыяльнасцяў у структурах дзяржкіравання —                     з 49  пенсіянераў  толькі адзін.

Нескладана падлічыць, што ўдзельная вага працуючых пенсіянераў у нас складае каля 8%.

Паводле апошніх даных аддзела статыстыкі Пружанскага раёна, удзельная вага моладзі (да 31 года) у агульнай вазе работнікаў не складае і 20%.

Кампетэнтнае меркаванне

Трывожна, калі кожны трэці — пенсіянер

В.І.Матвіенка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:

— На Пружаншчыне колькасць насельніцтва ва ўзросце старэй 65 гадоў набліжаецца да дзесяці тысяч чалавек, што складае амаль 20% ад агульнай колькасці жыхароў рэгіёна. Інакш кажучы, гэта кожны пяты жыхар.

Калі браць ва ўлік увогуле пенсіянераў (не ўлічваючы былых супрацоўнікаў сілавых структур), іх 33,4% ад агульнай колькасці жыхароў раёна. Лічыцца, калі гэтая лічба набліжаецца да 30%, то гэта прыкмета старэння насельніцтва. Калі параўнаць з еўрапейскімі краінамі, у беларусаў ёсць нежартоўная падстава для хвалявання.

Мы прыходзім да высновы: каб забяспечыць нармальнай пенсіяй тых, хто ўжо заслужыў адпачынак, хутка будзе не хапаць працаздольнага насельніцтва. Мяркуйце самі: з 1999 па 2014 год дэмаграфічная нагрузка ў рэгіёне павялічылася з 808 чалавек на адну тысячу чалавек у працаздольным узросце да 890. І гэтае павелічэнне адбылося за кошт росту асоб старэй працаздольнага ўзросту.

Улічваючы гэтую тэндэнцыю, а таксама рост колькасці асоб у працаздольным узросце ў асноўным за кошт узроставай групы 50-54 гады, у бліжэйшы час нагрузка на працаздольнае насельніцтва павялічыцца яшчэ больш. І хутка рэгіён чакае праблема фарміравання працоўных рэсурсаў, асабліва ў сельскай мясцовасці.

Сярод відавочных адно выйсце — павялічыць узрост выхаду на пенсію. Але, на нашу думку, толькі жанчын. Чаму? Растлумачу на прыкладзе нашага раёна.

Паводле лічбаў за 2014 год, на тысячу мужчын працаздольнага ўзросту прыходзілася 762 жанчыны (наогул, у сельскай мясцовасці колькасць мужчын перавышае колькасць жанчын ва ўсіх узроставых групах да 54-х гадоў). А вось сярод людзей пенсіённага ўзросту жанчын значна больш: працягласць іх жыцця прыкметна даўжэй, чым у мужчын. Звярніце ўвагу, што і сярод доўгажыхароў раёна, якія адзначылі векавы юбілей, няма ніводнага мужчыны. Так што прадстаўніцам слабога полу планку пенсіённага ўзросту можна падняць на два гады.

Што тычыцца працуючых пенсіянераў, то, на маю думку, калі спецыяліст задавальняе кіраўніка і яму «ў патыліцу не  дыхае» малады кваліфікаваны калега, пенсіянеру можна даць магчымасць яшчэ пашчыраваць. Аптымальна пасля назначэння пенсіі чалавек можа адпрацаваць адзін год.

Падрыхтавала Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *