Вторник, 21 января 2025

И снова 7:3. «Киты» в Пружанах обыграли «Кречет»

1 204

У мінулыя выхадныя прайшлі матчы трэцяга тура рэгулярнага чэмпіянату каманд Заходняй аматарскай хакейнай лігі. «Пружанскія кіты» прымалі ў Пружанах «Крэчат» з Белаазёрска.

На працягу двух перыядаў на пляцоўцы ішла практычна раўная барацьба. Пружанскія хакеісты адкрылі лік на самым пачатку сустрэчы пасля дакладнага кідка Вялянціна Сіцянкова. Госці хутка аднавілі раўнавагу ў ліку, але бліжэй да перапынку «Пружанскія кіты» зноў выйшлі наперад. На гэты раз вызначыўся Сяргей Шырокі. киты

У другім гульнявым адрэзку каманды абмяняліся шайбамі. Спачатку хакеісты «Крэчата» зраўнялі лік, а потым Валянцін Сіцянкоў вывеў пружанцаў наперад — 3:2.

А вось на заключны перыяд гасцей яўна не хапіла. Ён прайшоў пад дыктоўку «Пружанскіх кітоў». На працягу пяці мінут у варотах прыезджых хакеістаў пабывалі чатыры шайбы, на што яны адказалі толькі адной. У пружанцаў вызначыліся Раман Чыжэўскі, Аляксандр Венскі, Аляксандр Герасімчук і Сяргей Русанаў. Такім чынам, нашы хакеісты атрымалі перамогу з лікам 7:3.

 

P.S.У дадзенай гульні не браў удзел капітан каманды «Пружанскія кіты» Сяргей Старавойтаў. Справа ў тым, што ў папярэдняй сустрэчы з «Гарынню» са Століна ў нашай камандзе выходзіў на пляцоўку ігрок, які не быў унесены ў афіцыйны пратакол матча. За гэтае парушэнне рэгламенту чэмпіянату нашай камандзе папярэдне нават было залічана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:5. Але, як высветлілася потым, і ў «Гарыні» быў ігрок, які не быў занесены ў пратакол. Такім чынам, лік 7:3 у матчы з «Гарынню» на карысць «Пружанскіх кітоў» застаўся ў сіле. Але капітаны каманд «Пружанскія кіты» і «Гарынь» павінны былі прапускаць чарговыя матчы  чэмпіянату.

Мікола Архуцік

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *