Среда, 30 апреля 2025

Ирина Замулко прошла областной отбор на участие в «Славянском базаре»

1 915

Для Ірыны Замулка – выпускніцы СШ №1, а цяпер студэнткі пятага курса БрДУ імя Пушкіна, пятніца мінулага тыдня была асабліва знамянальнай: яна прайшла абласны адбор на ўдзел у міжнародным фестывалі “Славянскі базар” і атрымала дыплом за подпісам А.Р.Лукашэнкі як прадстаўніца таленавітай моладзі, што атрымлівае матэрыяльнае заахвочванне з фондаў Прэзідэнта краіны.SONY DSC

— Аднак твае музычныя здольнасці, Ірына, разгле-дзелі  яшчэ падчас вучобы ў школе, ці не так? 

— Сапраўды. Спачатку мяне пачула Ларыса Канстанцінаўна Аўстраўскене, якая вучыла нас музыцы і спевам, і пачала развіваць мае вакальныя здольнасці. А пасля я трапіла да Эўгеніуса Валанчуса – кіраўніка эстраднай студыі Палаца культуры. З яго дапамогай я і выйшла на гарадскую сцэну як салістка.

— А як заўважылі твае вакальныя здольнасці на абласным узроўні?

— Калі я вучылася на другім курсе гістарычнага факультэта, мне пашчасціла сустрэцца з выкладчыцай Ларысай Іванаўнай Борсук, кіраўніком эстраднай студыі “Ступени” нашага ўніверсітэта, і работа над маім вакалам прадоўжылася.

— Так удала, што ты перамагла ў міжнародным вакальным конкурсе “Моладзь: саюзная дзяржава”?

— Гэта было летась, калі я вырашыла паўдзельнічаць у гэтым конкурсе, арганізаваным БРСМ. Спачатку я трапіла ў сямёрку лепшых ад нашай краіны, а затым стала лаўрэатам першай ступені конкурсу ў г.Растоў-на-Доне, дзе ён і праходзіў. Дарэчы, папярэднічаў гэтаму цікавы адбор вакалістаў, які праводзіла творчая каманда на чале з прадстаўніком радыё FM Анатолем Чэпікавым. Адборы праводзіліся па абласных цэнтрах, а затым было фінальнае праслухоўванне ў Мінску. На конкурсе, у якім прынялі ўдзел беларускія і расійскія спевакі, я выступіла з дзвюма песнямі – патрыятычнай “Балада аб маці” і лірычнай “На острове любви”. Гэта было незабыўна, бо, акрамя радасці ад перамогі і падарункаў – кубка з крышталю і планшэта, я атрымала столькі пазітыўных эмоцый і новых сяброў!

— Наколькі разумею, новыя знаёмствы табе, Ірына, яшчэ і як актыўнаму грамадскаму дзеячу, дорыць не толькі канцэртная дзейнасць…

— Я з’яўляюся сакратаром пярвічнай арганізацыі БРСМ нашага факультэта, што, бясспрэчна, дазваляе быць у эпіцэнтры актыўнага жыцця моладзі. Толькі так можна адчуць сапраўдную асалоду ад студэнцкага жыцця.

— Але ж і пра вучобу ты не забываеш?

— Мне прызначылі імянную стыпендыю імя Шамякіна. Але, па вялікім рахунку, вучуся дзеля таго, каб спяваць. Гэта мне дастаўляе найбольшае задавальненне.

Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *