Пятница, 1 ноября 2024

Ирена Маманович: «Педиатр должен любить жизнь»

3 173

Не памылюся, калі скажу, што Ірэну Віктараўну Мамановіч ведаюць калі не ўсе, дык пераважная большасць пружанцаў. У гэтага ўрача-педыятра былі пад наглядам ці праходзілі лячэнне шмат хлопчыкаў і дзяўчынак: яе былыя пацыенты ўжо прыводзяць на прыёмы сваіх дзяцей і нават унукаў.16июн2015_9746

— Чаму стала менавіта дзіцячым урачом? — Ірэна Віктараўна на некалькі секунд сама задумваецца над гэтым пытаннем. — Здараецца, што чалавек з малога ведае, кім хоча стаць, і не здраджвае сваёй мэце, пакуль не дасягне яе. Так атрымалася і ў мяне: нягледзячы на тое, што ў нашай сям’і ніколі не было медыкаў, яшчэ малой дзяўчынкай я «загарэлася» прафесіяй урача, прычым менавіта педыятра.

Дзіцячая мара Ірэны Мамановіч ажыццявілася. Закончыўшы Мінскі медыцынскі інстытут, яна прайшла інтэрнатуру ў Пінску, а затым па накіраванні трапіла на работу ў Пружаны. На сённяшні дзень за плячыма ў дзіцячага ўрача 35 гадоў стажу. Назапашанага вопыту дастаткова, каб на высокім узроўні праводзіць прафілактычную работу, правільна арганізоўваць догляд дзяцей, а таксама аказваць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.

— Педыятр, як ні адзін іншы ўрач, павінен любіць жыццё: усё-такі дзеці — гэта яго працяг, — лічыць І.В.Мамановіч. — Дзеці такія непасрэдныя, што не сімпатызаваць ім немагчыма: толькі яны могуць узняць настрой, падарыць пазітыў і даць магчымасць бачыць лепшае ў жыцці.

Напэўна, прафесія і дапамагла Ірэне Віктараўне не разгубіць дабрыню і чалавечнасць, якімі вылучаецца гэтая жанчына.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *