Воскресенье, 19 января 2025

Инвалиду на работе: «Ты нам — как кость в горле!»

1 936

Пачула па радыё, што праз пару дзён адзначаецца Дзень інваліда. Вось так 50 гадоў пражыла на свеце і не ведала, што ёсць такі дзень. А сёлета прыйшоў і мой час яго “святкаваць”.
Апошнія гады ногі мяне вельмі турбавалі, але я ўсё спісвала на траўму, атрыманную ў маладосці. Спачатку іх круціла на дрэннае надвор’е, потым начамі, а з часам зразумела, што прагулкі, даўжэйшыя за сто метраў не пад сілу. Прысуд дактароў быў адназначны: афармляць інваліднасць і менш траўмаваць суставы, іншымі словамі – менш хадзіць.женщина с тростью
Знаёмыя, калі бачылі, што я кульгаю, здзіўляліся, выслухвалі і быццам бы спачувалі. Да мяне гэтыя спачуванні не даходзілі: мне здавалася, што ўсё гэта часова, што заўтра, праз тыдзень, у наступным месяцы, як пацяпляе, я зноў змагу з лёгкасцю дабірацца да работы, хадзіць па лесе.
Праз нейкі час давялося ўзяць у рукі кульбачку. І зноў адказваць усім цікаўным на пытанні. Ведаеце, вельмі хутка пачало злаваць пытанне: “А навошта такой прыгожай жанчыне кій?”. І калі першыя разы гэта ўспрымалася як камплімент, то цяпер – як здзек. Не да жартаў, калі ў кішэні пасведчанне інваліда 3 групы, якое дае толькі льготу на карыстанне паслугамі Белтэлекома і магчымасць працаваць толькі на паўстаўкі.
Вось тут і пачалося самае дзіўнае. З-за маёй інваліднасці давялося перакроіць увесь графік работы. Абурацца пачалі нават тыя, каго змены не закранулі. Спачатку калегі сталі сачыць, ці заўсёды я хаджу з кіёчкам. У дні, калі не было абвастрэння і я, церпячы боль, прыходзіла на службу без кія, не абыходзілася без кпінаў накшталт: “А ты ўжо здаровая?”. А я прывыкла ісці па жыцці з усмешкай на твары. Можа, каб не гэта, то мяне б і шкадавалі. Не ў маім характары жаліцца ўсім і кожнаму, мне проста хочацца чалавечага разумення.
Аднойчы правяла выхадныя з унукамі. Малыя гулялі на двары ў футбол, а мяне папрасілі пастаяць на варотах. У панядзелак я прыйшла на работу ў прыўзнятым настроі: дзеці проста зарадзілі мяне сваёй энергіяй. Падзялілася радасцю з калегамі, а ў адказ: “Як працаваць, то ты хворая, а як у футбол гуляць па выхадных, дык і здароўе ёсць!”. Так, ёсць у мяне здароўе, каб пагуляць у футбол, валейбол, ды хоць і гандбол, з унукамі 3 і 5 гадоў! Я атрымала інваліднасць, але жыццё маё не скончылася!
Падчас чарговага размеркавання змен на рабоце пачула шчырае: “Ты нам – як костка ў горле!”.
Зараз мой свет абмяжоўваецца прасторай у сто метраў вакол дома. Здаецца, я ўжо і змірылася з гэтым. У мяне шмат сяброў, якія не даюць сумаваць, ды і я сама не апускаю рукі. Мноства людзей у больш цяжкіх умовах, за іншае крыўдна: мае цяжкасці штучныя, іх бы не было б, каб больш шчырыя, больш чалавечныя адносіны… Магчыма, і я цяпер стала глядзець на свет па-іншаму.
У аўторак 3 снежня запрашу да сябе сябровак, пасядзім, пасмяемся над лёсам. А работу ўсё роўна хутка прыйдзецца мяняць: знайду плюсы і ў рабоце дома.
Таццяна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *