Суббота, 24 мая 2025

Известная журналистка Эллен Пинчук посетила Пружаны в поисках истории своей семьи

2 790

Голас продкаў больш чым праз сто гадоў паклікаў на Пружаншчыну паспяховую журналістку, а цяпер намесніка генеральнага дырэктара буйной маскоўскай кампаніі Элен Пінчук (на здымку).

Справа ў тым, што прыкладна ў 1875 годзе ў Пружанах нарадзілася яе прабабуля Шэйна-Сірка. Аб гэтым паспеў некалі  расказаць дзядуля – адзіны з вялікай сям’і, хто не загінуў у халакосце.IMG_9337

Элен, як і яе бацькі, нарадзілася ў ЗША, але ў яўрэйскай сям’і вельмі беражліва адносяцца да сваіх каранёў, таму далёкая Беларусь заўсёды прыцягвала. Пераезд у Маскву 20 гадоў таму, здавалася б, наблізіў здзяйсненне мары, але лёсам было наканавана адкласці спатканне з малой радзімай. У гэтым верасні бацька Элен, які так і жыве ў Каліфорніі, адзначыць             75-годдзе. Менавіта да            юбілею дачка вырашыла падрыхтаваць фільм-сюрпрыз аб Беларусі, аб тых мясцінах, дзе ўзгадваюцца сляды продкаў.IMG_9331  цвет

Згодна з архіўнымі дадзенымі, Шэйна-Сірка ўжо ў 1900 годзе жыла ў Жабінцы, таму наступным пунктам прыпынку для Элен стаў гэты горад, а пасля брэсцкі архіў. Экскурсію па Пружанах для Элен правёў мясцовы краязнаўца Леанід Патапчук. Яе цікавіла размяшчэнне пружанскага гета, яўрэйскія могілкі, паспела яна паглядзець будынкі былой яўрэйскай школы і сінагогі, паразмаўляць з пружанскімі старажыламі.

НА ЗДЫМКУ: Элен Пінчук са старажыламі Пружан Л.Р.Патапчуком і М.І.Ляхоцкім.

Наша даведка:

Элен  Пінчук прыехала з Каліфорніі ў Расію, каб займацца вытворчасцю тэлевізійных праграм для міжнародных тэлеканалаў.  З 1999-га Элен працавала прадзюсарам, а затым рэпарцёрам і галоўным рэдактарам CTV Canada ў Маскве, асвятляла падзеі, якія адбываліся ў Расіі і краінах СНД. У Элен Пінчук ёсць вопыт працы спецыяльным карэспандэнтам CTV у Іраку, Афганістане і Ізраілі. У ліку яе журналісцкіх работ — інтэрв’ю з Віктарам Юшчанкам і           Ясірам Арафатам, з высокапастаўленымі расійскімі бізнэсменамі і палітыкамі, у тым ліку  Уладзімірам Пуціным і Дзмітрыем Мядзведзевым.

Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *