8 мая адзначыў 80-гадовы юбілей народны майстар Мікалай Тарасюк. Яго «драўляны люд», як называе свае вырабы таленавіты самародак, можна ўбачыць не толькі ў створаным уласнымі рукамі музеі, але і ў самых прэстыжных выставачных залах Беларусі, далёкага замежжа.
Павіншаваць Мікалая Васільевіча ў вёску Стойлы прыехала дэлегацыя з горада. Узначаліў яе намеснік старшыні райвыканкама М.П. Кудравец. Мікалай Пятровіч уручыў юбіляру Падзячнае пісьмо райвыканкама і грашовую прэмію.
Начальнік аддзела культуры К.І. Панімаш і старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры С.С. Карповіч перадалі імянінніку падарункі.
Музычнае суправа-джэнне забяспечваў вакальны гурт аўтаклуба “Забава”. Мікалай Васільевіч тут жа пусціўся ў скокі: у свае 80 ён танцуе і польку, і вальс.
Доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя і творчага натхнення жадаем Вам, Мікалай Васільевіч!
Кацярына ПАШКЕВІЧ, Аляксандр МЕЛЕШ (фота).