Пятница, 18 апреля 2025

Знакомьтесь: юный певец Артем Мацкевич

2 537

У час, калі настаўнічаў у школе, часта пытаў дзяцей, кім яны жадаюць стаць. І быў вельмі сумны перыяд, калі большасць увогуле не разумелі, навошта мець нейкія жаданні, бо галоўнае — «займець добры шанц пабагацець» і можна не працаваць. Цяпер у якасці карэспандэнта аб’ездзіў амаль усе школы раёна, дзе размаўляў з  дзецьмі, і толькі дзіву даюся, як змяніліся ў іх прыярытэты: многія пачалі разумець, што толькі карпатлівая праца над сабой, мэтанакіраванасць і нават упартасць у здзяйсненні задуманага могуць прынесці карысць у дарослым жыцці. Нехта жадае стаць мадэльерам, таму актыўна наведвае школу мастацтваў, іншы асвойвае матэматыку і інфарматыку, бо марыць выкладаць у будучым гэтыя школьныя прадметы, а трэція шмат часу праводзяць на спартыўных пляцоўках, рыхтуючыся дасягнуць вяршынь прафесійнага спорту.16янв2015_2978

Гэта добра бачна і на прыкладзе Арцёма Мацкевіча, вучня шостага класа гімназіі. У сем гадоў ён атрымаў першую перамогу на раённым этапе конкурсу «Прывітанне, свет!», праз тры гады прыняў удзел у XV Міжнародным конкурсе-фестывалі «Жамчужына Крыма», дзе заняў другое месца. Найбольш паспяховым стаў для Арцёма мінулы год, калі стаў лаўрэатам ІІІ ступені Міжнароднага фестывалю-конкурсу мастацтваў у г.Кіеў, лаўрэатам ІІ ступені конкурсу «Аванці» ў Мінску, лаўрэатам І ступені ІХ Міжнароднага маладзёжнага фестывалю мастацтваў «Музітэ» ў Балгарыі, а таксама прымаў удзел у канцэрце беларускай песні ў Польшчы, тэлепраекце «Голас-Дзеці-2» у Маскве і конкурсе «Дзень нараджэння» ў Санкт-Пецярбургу. Ці можна сказаць, што гэтыя званні і поспехі проста зваліліся на хлопчыка? Ні ў якім разе! Гэтая гісторыя мае свой пачатак, які і праз некалькі гадоў не падаецца лёгкім. Тры дні на тыдзень Арцём наведвае музычную школу, куды спяшаецца пасля таго, як заканчваюцца заняткі ў гімназіі. Часта здараецца так, што дадому ён вяртаецца ў восем гадзін вечара і сядае за выкананне хатніх заданняў. І калі іх шмат, то можа легчы спаць і ў гадзіну ночы. Калі прыйшлі першыя поспехі, то ён стаў ездзіць вучыцца да сталічных майстроў вакалу. Такі рэжым, безумоўна, стамляе 12-гадовага хлопчыка, але калі ёсць мэта і першыя здзяйсненні ўжо відавочныя…

Вас гэта палохае? А вось Арцёма ніколькі! Па-першае, страшна толькі пачынаць, потым з’яўляецца прывычка і ты сам настройваешся на такі тэмп жыцця. Не думайце, што ў хлопца няма часу на забавы. Арцём — вялікі аматар рыбнай лоўлі і часта летам з вудай наведвае розныя вадаёмы раёна і па-за яго межамі. У дадатак любіць паганяць на веласіпедзе. А вось пагуляць у камп’ютары Арцём лічыць не толькі не карысным, але ўвогуле не вартым яго часу. Ён, канешне, добра асвоіў і гэту тэхніку, якой карыстаецца для справы — каб знайсці патрэбную інфармацыю для сваіх захапленняў.

Па-другое, значную дапамогу аказваюць свайму сыну бацькі. Сяргей Мікалаевіч і Вольга Уладзіміраўна шмат часу ўдзяляюць яго захапленням, аказваюць маральную падтрымку.

І па-трэцяе, Арцём і не думае хварэць «зорнай хваробай». У хлопца ёсць лепшыя сябры, з якімі ён працягвае праводзіць свой вольны час. Як ён сам лічыць, у кожнага свой шлях дасягнення вяршынь, якія могуць адрознівацца адна ад адной. І не трэба хваліцца сваімі вынікамі і поспехамі, гэта дапамагае захаваць сяброўства.

У гэтым Арцём Мацкевіч чэрпае сілы, якія яму спатрэбяцца для новых здзяйсненняў: сёлета яго чакаюць Дэльфійскія гульні-2015, куды Арцём Мацкевіч атрымаў запрашэнне, Міжнародны фестываль «Маладзічок-2015» у г.Маладзечна, а таксама Міжнародны конкурс «Мая мара-2015» у г.Мінск. Пажадаем яму поспехаў і захавання той упартасці ў іх дасягненні.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *