Перамогай “Пружанскіх кітоў” скончыліся гульні першага круга Заходняй аматарскай хакейнай лігі. Каманда набрала 15 ачкоў, на адно апярэдзіўшы каманду “Рысі” з Івацэвічаў. Пружанскія хакеісты 46 разоў паразілі вароты сапернікаў. Самі хакеісты прызнаюцца, што перамагаць дапамагала падтрымка балельшчыкаў: амаль усе матчы з удзелам “Кітоў” прайшлі ў Пружанах. У другім крузе пружанскі Лядовы палац прыме толькі адну гульню: гаспадары згуляюць з ХК “Кобрын”. І нягледзячы на тое, што на кожны матч збіраюцца поўныя трыбуны, не ўсе ведаюць нашых герояў у твар.
Сёння мы пачынаем асабістае знаёмства з “Пружанскімі кітамі”.
Капітан каманды, ён жа – трэнер, адзін з самых выніковых ігракоў не толькі каманды, але і ўсёй лігі. У гульнях першага круга забіў 7 шайб, столькі ж зрабіў і галявых перадач. Працуе на прадпрыемстве “Данон Пружаны”.
Нападаючы. Адзін з самых выніковых ігракоў лігі за ўсе сезоны. Пасля гульняў першага круга гэтага сезона лічыцца лепшым бамбардзірам, лепшым снайперам і лепшым асістэнтам. Забіў 11 шайб, зрабіў 8 галявых перадач.
Тры сезоны адгуляў як абаронца, а сёлета перакваліфікаваўся ў варатара. Каманда вельмі ўдзячна Сяргею за мужнасць і адказнасць.
Самы малодшы ігрок і «талісман» каманды. Прыйшоў у каманду з “Залатой шайбы”. Мужна адстойваў вароты яшчэ школьнікам (у той час дазвалялася гуляць у ЗАХЛ ігракам, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту). Зараз Павел — навучэнец Брэсцкага політэхнічнага каледжа.
Самы старэйшы і мудрэйшы член каманды. Нападаючы. Пачаў гуляць у хакей яшчэ курсантам ваеннага вучылішча ў 70-ыя гады. Зараз ён — ваенны пенсіянер і працуе на прыватным прадпрыемстве.
Нападаючы. Адзін з самых сур’ёзных ігракоў каманды. На яго рахунку тры шайбы і чатыры галявыя перадачы.
Займае пасаду начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Падае прыклад не толькі сваім двум сынам, але і падначаленым. Так, у гэтым сезоне за “Пружанскіх кітоў” стаў гуляць выратавальнік Уладзіслаў Макаранка. На вароты стаў супрацоўнік РАНС Светлазар Дзеранчук, яшчэ адзін выратавальнік Аляксей Кунах – нападаючы.
Абаронца. Выступае пад № 13 і, нягледзячы на гэта, адказвае ў камандзе за добры настрой. Самы вясёлы з “кітоў”.
Прыйшоў у каманду з “Залатой шайбы”. Будучы філолаг, студэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна. На рахунку Мікіты 6 забітых шайб і 4 галявыя перадачы.
Дарэчы, “Пружанскія кіты” не толькі лідары па набраных ачках, але, на жаль, і самая недысцыплінаваная каманда. Агульнымі намаганнямі хлопцы зарабілі 134 мінуты штрафу, 32 з іх – асабіста Мікіта.
Працуе на прыватным прадпрыемстве. Абаронца. Часта ўся слава дастаецца нападаючым, але ж мы ведаем, што не менш важна абараніць свае вароты!
Вадзіцель-міжнароднік. Абаронца каманды. Тым не менш, і на яго рахунку ёсць забітая шайба!
Аляксандр Герасімчук, 19 гадоў.
Нападаючы. На яго рахунку 9 забітых шайб і 4 галявыя перадачы. І гэта пры тым, што Аляксандр удзельнічаў не ва ўсіх гульнях: месяц назад ён стаў салдатам тэрміновай службы. Зараз служыць у паветрана-дэсантных войсках. Каманда і балельшчыкі ўжо чакаюць яго вяртання і прыгожай гульні.
(Заканчэнне будзе).
Падрыхтавалі Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч, Дзмітрый Міхееў (фота).