Працягваем расказваць пра ігракоў аматарскай хакейнай каманды “Пружанскія кіты”. Гэтыя мужчыны ва ўзросце ад 18 да 56 гадоў сустракаюцца разам двойчы на тыдзень, пры любым надвор’і, у любую пару года, акрамя таго часу, калі Лядовы палац зачыняецца на прафілактыку. Трэніроўкі пачынаюцца ў 10 гадзін вечара. Да гэтага часу сур’ёзныя мужчыны вырашаюць усе справы – і па рабоце, і хатнія. І, каб не красці час у сем’яў, так позна збіраюцца ў Лядовым палацы. Каманда ўдзячна мясцовым уладам: у пружанцаў адны з найлепшых умовы для трэніровак на лядовай пляцоўцы. Да таго ж, ім заўсёды ідуць насустрач і прадастаўляюць транспарт для паездкі на гульні ў іншых раёнах. Гэтым транспартам карыстаюцца не толькі хакеісты, але і балельшчыкі, без падтрымкі якіх, зразумела, перамагаць значна цяжэй.
Пасля першай гульні другога круга “Пружанскія кіты” працягваюць утрымліваць першы радок турнірнай табліцы. На іх рахунку 17 ачкоў.
Пасля заканчэння Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа юнак паступіў у БАТУ. Вучоба ў сталіцы таксама не дазваляе рэгулярна трэніравацца з камандай, але Валянцін прыязджае на ўсе гульні. Нападаючы, на ліку якога ў сёлетнім сезоне тры забітыя шайбы і дзве галявых перадачы.
Як мы ўжо неаднаразова адзначалі, перамагаць надзвычай дапамагае падтрымка балельшчыкаў, асабліва калі за цябе хвалююцца блізкія. Амаль усе гульні з удзелам Валянціна наведвае яго дзяўчына Наталля.
Прыязжае на гульні з Ружан. Абаронца, які здолеў забіць чатыры шайбы і зрабіць адну галявую перадачу. Запальчывы і напорысты, нездарма ўжо выдаляўся на 30 мінут.
Абаронца. У будучым будзе тэхнікам ваеннай авіяцыі. А пакуль хакей паспяхова сумяшчае з вучобай у Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Аляксей быў з “кітамі” на працягу трох сезонаў, зараз ён гуляе за ХК “Hawks” у другой прэзідэнцкай лізе.
Супрацоўнік РАНС, гуляе ў абароне.
Пасля заканчэння Пружанскага каледжа працуе ў ААТ “Пружанскі райаграсэрвіс”. Абаронца, у гэтым сезоне забіваў двойчы.
Нападаючы. Каманда адзначае хуткія поспехі Вадзіма. Ён толькі год упэўнена стаіць на лёдзе і з кожнай гульнёй праяўляе ўсё больш майстэрства.
Дзмітрый Севасцьянчук, 42 гады.
Нападаючы, займаецца хакеем 4 гады. У лізе гуляе першы сезон. Індывідуальны прадпрымальнік.
Значную дапамогу пружанскім хакеістам аказваюць “легіянеры” з Гродзенскай вобласці. Ігракі з Мастоў, Ліды, Смаргоні і Ашмян трэніруюцца асобна ад каманды, але ўдзельнічаюць амаль ва ўсіх гульнях “Пружанскіх кітоў”. Гэта браты Аляксандр і Андрэй Венскія, Валерый Дзіткоўскі, Андрэй Нямыкін, Сяргей Шырокі, Юрый Бурдук і Ігар Якубовіч.
Браты Аляксандр (51 год) і Андрэй (43 гады) Венскія
Падрыхтавалі Кацярына Пашкевіч, Дзмітрый МІХЕЕЎ (фота).