Четверг, 16 января 2025

Звездным был уходящий год для механизатора ОАО «Журавлиное» Александра Барана

1 575

Летам вёска прачынаецца рана. Разам з першымі пеўнямі бацькі былі ўжо на нагах і ішлі завіхацца па гаспадарцы. Бацька накіроўваўся на працу першы, бо працаваў механізатарам. Потым збіралася маці, якая шчыравала ў паляводстве. Маленькі Сашка заставаўся пад наглядам трох старэйшых сясцёр.

Адразу за Клепачамі раскінула свае ўладанні вялікае балота, якому, здавалася, няма ні канца ні краю. Вясной і летам над ім вісела сіняя смуга. Такі малюнак і цяпер часта паўстае перад вачамі механізатара ААТ «Жураўлінае» Аляксандра Міхайлавіча Барана. У ДЗЯЦІНСТВЕ галоўным захапленнем хлопчыка была тэхніка. Ён цэлымі гадзінамі мог назіраць за тым, як пасля праходу трактара з плугам за ім цягнулася чорная палоска раллі. А якім шчасцем свяціліся вочы, калі бацька дазваляў пасядзець у кабіне трактара і праехацца разам з ім па вясковай вуліцы. Будучы ўжо старшакласнікам, пачаў працаваць з бацькам на збожжаўборачным камбайне. Дарэчы, шмат каго могуць зацiкавiць статусы про новый год.

Яшчэ да службы ў войску юнак атрымаў пасведчанне на права кіравання аўтамабілем і трактарам. А ў родных мясцінах адбываліся грандыёзныя змены. На балоце з’явіліся меліяратары з магутнай тэхнікай, якія пераўтварылі яго ў палеткі. Побач са старой вёскай вырас цэлы пасёлак, і была арганізавана новая гаспадарка — саўгас «Савецкі».

Пасля дэмабілізацыі Аляксандр вярнуўся ў родныя мясціны з маладой жонкай, якую прывёз са старажытнага расійскага горада Волагда, дзе праходзіў тэрміновую службу. Чым займацца, пытання не паўставала. Стаў працаваць вадзіцелем. Пачынаў на «ГАЗ-53», потым перасеў на «ЗіЛ». Падчас жніва з задавальненнем працаваў на камбайне. Відаць, не прайшлі дарма бацькоўскія ўрокі, калі ўбіралі збожжавыя на камбайне СК-5 «Ніва».

ДВАНАЦЦАЦЬ гадоў таму назад Аляксандр Міхайлавіч перакваліфікаваўся ў механізатара. Апошнія пяць з іх — працуе на кормаўборачным камбайне «Ягуар». Яго працоўныя дасягненні вядомы не толькі ў вобласці, а нават у краіне. Двойчы станавіўся пераможцам абласнога спаборніцтва на нарыхтоўцы травяністых кармоў і тройчы быў прызёрам рэспубліканскага. Год 2010 стаў зорным для механізатара ААТ «Жураўлінае». На рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2010», які праходзіў у Лідзе, ён з рук Прэзідэнта краіны А.Р.Лукашэнкі атрымаў ключы ад аўтамабіля «Саманд» і прыехаў на ім у Клепачы.

Хутка бяжыць час. Вось і дачка выйшла замуж і выляцела з роднага гнязда. Сын Яўген працягвае справу дзеда і бацькі. Ён — будучы механік, займаецца ў аграрна-тэхнічным каледжы ў Пружанах.

НА МАЁ ПЫТАННЕ: «Ці шчаслівы Вы чалавек?» — Аляксанда Міхайлавіч, крыху задумаўшыся, адказаў: «Вядома шчаслівы, бо працую на роднай зямлі. А праца на зямлі мая любімая справа».
Гады тры таму ў сям’і  адбылася знамянальная падзея. Бацькі з дзецьмі пераехалі ў новы добраўпарадкаваны дом прысядзібнага тыпу. Размешчаны ён недалёка ад старога бацькоўскага. Іх вокны дзень і ноч пазіраюць адзін на другога. А Аляксандр Міхайлавіч працягвае справу сваіх дзядоў і бацькоў — працуе на зямлі.
МІКОЛА АРХУЦІК
НА ЗДЫМКУ: механізатар Аляксандр Баран з аўтамабілем «Саманд», атрыманым на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2010» у Лідзе.
Фота Аляксандра МЕЛЕША
.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *