Понедельник, 2 декабря 2024

За сутки Оранчицкое ХПП может принять свыше тысячи тонн зерна

1 451

У бягучым годзе, згодна з дзяржзаказам, сельгаспрадпрыемствы раёна павінны паставіць для патрэб прадпрыемстваў Дэпартамента хлебапрадуктаў 15,7 тысячы тон збожжа, з іх пшаніцы і жыта — адпаведна 8700 тон і 5600 тон. Акрамя гэтага, гаспадаркі павінны рэалізаваць ячмень, авёс, грэчку і проса.

— Першымі ў раёне пачалі продаж збожжа новага ўраджаю ААТ «Вялікасельскае Агра», «Жураўлінае» і «Роўбіцкае», — гаворыць дырэктар Аранчыцкага збожжапрыёмнага прадпрыемства І.Р.Замковіч.IMG_1477

— Машыны, гружаныя пшаніцай і жытам, з гэтых гаспадарак прыбылі яшчэ 21 ліпеня.

Безумоўна, існуюць пэўныя патрабаванні да якасці прымаемага збожжа. Што датычыцца, напрыклад, пшаніцы, то, як растлумачыла Ірына Рыгораўна, яна пакуль адпавядае выключна трэцяму класу. Высокае ўтрыманне клейкавіны ў зерні  тлумачыцца сонечным сухім надвор’ем, ва ўмовах якога сёлета развівалася гэта культура.

Адна за адной прыбываюць на  нарыхтоўчае прадпрыемства машыны, гружаныя збожжам. Дапамагаюць у дастаўцы каштоўнага грузу аўтапарк №11, райпалівазбыт, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, райаграсэрвіс, прадпрымальнікі.IMG_1491

Актыўна вядуць продаж збожжа ААТ «Агра-Калядзічы», «Ружаны-Агра», «Роўбіцкае», «Ліноўскае». Першымі справіліся з пастаўкамі пшаніцы працаўнікі ААТ «Ружаны-Агра», а жыта — ААТ «Роўбіцкае».

Напружана працуе ў гэтыя дні ўвесь калектыў збожжапрыёмнага прадпрыемства. Да позняга вечара сюды прыбываюць машыны з залацістым зернем. За суткі нарыхтоўчая арганізацыя здольна прыняць звыш тысячы тон каштоўнага грузу.

На здымках: пробы збожжа бярэ начальнік лабараторыі Т.Аляхновіч; машыніст аўтамабілеразгрузчыка І.Вакульчык.

Мікола Архуцік.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *