У сувязі з правядзеннем у Жабінкаўскім раёне байк-фестывалю ў выхадныя дні на аўтадарозе Слонім-Высокае дзяжурылі патрулі ДАІ. Інспектары выявілі 107 парушэнняў, пакараны тры п’яныя вадзіцелі, 22 чалавекі аштрафаваны за перавышэнне хуткаснага рэжыму. Да адказнасці прыцягнуты і 14 байкераў, двое з якіх не мелі правоў.