Паліклініка ЦРБ г.Пружаны падключылася да сервісу «Талон.бай». Цяпер заказаць талон да ўрача можна ўсюды, дзе ёсць інтэрнэт: дома, на працы, у дарозе. На інтэрнэт-старонцы http://talon.by/policlinic/Pruzhany-CRB можна атрымаць даведачную інфармацыю аб установе, азнаёміцца з раскладам працы ўрачоў, а таксама выбраць і заказаць талон на зручны час. Заказаныя талоны можна праглядаць, адмяняць ці расдрукоўваць проста з сайта.
Цяпер можна заказаць талоны да наступных спецыялістаў: тэрапеўт, хірург, афтальмолаг, эндакрынолаг, псіхіятр, уролаг.
Нагадаем, што да сэрвісу «Талон.бай» падключана ўжо больш 60 медустаноў Беларусі, штомесяц сайт наведваюць больш 100000 чалавек.