Вторник, 14 января 2025

Завершился традиционный шахматно-шашечный турнир на призы газеты «Раённыя будні»

1 750

На працягу больш двух тыдняў удзель-нікі першынства збіраліся ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі амаль кожны дзень, каб выявіць мацнейшага сярод аматараў шашак і шахматаў. Удзельнікамі турніру па інтэлектуальных відах спорту сталі каля двух дзясяткаў чалавек — людзі розных узростаў, сярод якіх, варта адзначыць, і пераможцы мінулых гадоў. Самым старэйшым з іх — за семдзесят.IMG_1346

Імёны сёлетніх пераможцаў назвалі ў аўторак. Лепшымі сярод шашыстаў сталі М.Д.Галузаў (1 месца), А.І.Неміровіч (2 месца) і В.М.Ліцкевіч (3 месца). А вось у шахматыстаў месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — С.П.Кажамячанка, другое — В.М.Ліцкевіч, трэцяе — П.Б.Нічынгер.IMG_1350

Пераможцы турніру былі ўзнагроджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама для іх будуць аформлены бясплатныя падпіскі на «Раённыя будні» на розныя тэрміны.

На здымку: у зале спаборніцтваў было шматлюдна.

Марына Вакульская,   Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *