Среда, 15 января 2025

Жизненные принципы участкового Петраня

1 723

Прафесіяналам чалавек становіцца не толькі тады, калі здолеў дасягнуць у сваёй спецыяльнасці нейкіх вяршынь. У такім выпадку гутарка ідзе пра яго кваліфікацыю. Узровень прафесіяналізму, часцей за ўсё, ацэньваюць навакольныя: па адносінах да сваіх абавязкаў, па стаўленні да людзей, па вернасці сваё прафесіі…

Гэтыя і многія іншыя крытэрыі трапна характарызуюць участковага інспектара М.М.Петраня.27фев2015_5305

— Міхаіл Міхайлавіч, больш за два дзесяцігоддзі Вы носіце міліцэйскую форму. Не пашкадавалі аб сваім выбары?

— Гаварыць пра тое, што марыў аб службе ў праваахоўных органах з дзяцінства, не буду: проста так склалася жыццё. Але  аб гэтым не пашкадаваў ні разу. Я быў на сваім месцы і прыносіў карысць па сваіх сілах і разуменні. Думаю, што і людзі гэтак жа ацэняць маю службу.

— Пачынаць  давялося ў ліхія 90-я. Зараз служба ўчастковага інспектара лягчэй?

— Тады піць гарэлку пачыналі зранку, а цяпер такое ўбачыш рэдка. А калі казаць праўду, хапае ўсялякай заганы і зараз. Напрыклад, тады мала хто мог дапусціць думку аб тым, што маці з-за спіртнога можа адмовіцца ад свайго дзіцяці. Цяпер жа гэта, на жаль, — паўсядзённая рэальнасць, якая амаль нікога ўжо нават не здзіўляе.

Але лічу, што з месцам службы мне пашанцавала: людзі, якія жывуць на маім участку, — працавітыя, разважлівыя і разумнае слова ўспрымаюць належным чынам. Перашкаджае тое, што штогод павялічваецца колькасць «папяровых спраў», калі часцей даводзіцца запаўняць бланкі, чым весці работу з людзьмі.

— Ці заўсёды ў сваёй службе кіраваліся толькі нормамі закона?

— Закон павінен быць заўсёды на першым месцы. У беларускай вёсцы здаўна было сваё разуменне справядлівасці. Таму ўчастковы інспектар павінен быць, у першую чаргу, псіхолагам: напрыклад, са злодзеем трэба размаўляць на яго мове, а калі чалавек спатыкнуўся адзін раз і не спецыяльна, то чаму я павінен на яго адразу надзяваць наручнікі і «зачытваць правы»? На маю думку, правільна даць яму шанц выправіць усё зробленае.

— Што на першым месцы — дом ці работа?

— За дваццаць з лішнім гадоў добра, калі трэць часу я змог прысвяціць сям’і. Вялікае дзякуй жонцы Таццяне, на плячах якой былі і дзеці, і арганізацыя хатняга быту. Вось пайду на заслужаны адпачынак, тады і стану прыкладным сем’я-нінам.

— Няўжо і вольнага часу не было?

— Чаму ж? Міліцыянеры, як і ўсе людзі, разам з іншымі стаяць у чарзе ў касу, на прыём да ўрача, любяць пасядзець з вудай на беразе возера…

У мяне ёсць і  захапленне, якому, па магчымасці, прысвячаю вольны час. Разам з татам мы больш за дзесяць гадоў займаемся развядзеннем вінаграду. Трымаем пастаянны кантакт з такімі ж аматарамі, з даследчымі інстытутамі і лабараторыямі практычна з усіх суседніх краін. Зараз, напрыклад, у нашым гадавальніку правялі выпрабаванні на прыжываемасць да 300 сартоў.

õГалоўнае ў чалавеку — заставацца добрым.

õГалоўнае ў жыцці — сям’я.

õГалоўнае ў сям’і — дзеці.

õГалоўнае ў рабоце — захоўваць спакой.

õГалоўны прынцып — нармальна ставіцца да людзей.

Алег СІДАРЭНКА, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *