З’яднаны, дружны жаночы калектыў. Гэта – пра работніц ДЭУ-25. З такімі вопытнымі работнікамі, як эканаміст Зоя Паўлаўна Засім, дыспетчар Алена Валянцінаўна Вакульская, бухгалтары Валянціна Яфімаўна Данілкіна і Валянціна Аляксеееўна Целкіна, лічацца, іх паважаюць. Работа іх часта напружаная, але гэта не замінае жанчынам заставацца проста спагадлівымі людзьмі. І гэта вельмі цэняць маладыя, але перспектыўныя калегі – эканаміст Кацярына Мікалаеўна Богдан і бухгалтар Юлія Уладзіміраўна Мітраховіч. “Калі ёсць узаемаразуменне і ўзаемавыручка – справа ладзіцца”, — зазначаюць яны.
НА ЗДЫМКУ: К.М.Богдан, В.Я.Данілкіна, В.А.Целкіна і Ю.У.Мітраховіч.