Згодна з дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі, якая разлічана на 2005-2010 гады, на тэрыторыі нашага раёна павінны быць пабудаваны 21 аграгарадок.
На пачатак сёлетняга года такі статус ужо маюць 18 населеных пунктаў. Летась завершана фарміраванне інфраструктуры Белавусаўшчынскага, Зеляневіцкага, Ліноўскага, Лыскаўскага і Роўбіцкага аграгарадкоў. На гэтыя мэты было накіравана з розных крыніц фінансавання 15,6 мільярда рублёў.
У бягучым годзе сілы будаўнікоў будуць сканцэнтраваны на будаўніцтве Ружанскага, Шчарчоўскага і Старавольскага аграгарадкоў.
Мікола Архуцік.