Вторник, 29 апреля 2025

Есть такая профессия — цветы на тортах рисовать

2 385

Шыкоўныя ружы, рамонкі і валошкі стварае Ірына Уладзіміраўна Лявонцьева, як сапраўдная мастачка. І нічога, што яны з крэму, і не так важна, што з’яўляюцца прыгожыя кветкі на смачных тартах. Галоўнае, што гэтыя творы кандытарскага майстэрства спрыяюць цудоўнаму настрою адным толькі выглядам, а іх смакавыя якасці заслугоўваюць выключна хвалебных водгукаў пакупнікоў.SAMSUNG DIGITAL CAMERA

Кандытар з больш чым  дваццацігадовым стажам, Ірына Лявонцьева нязменна працуе ў кулінарыі пружанскага рэстарана, куды прыйшла на працу адразу пасля заканчэння кулінарнага вучылішча. А неўзабаве майстар кулінарнай справы гучна заявіла пра свой прафесіяналізм, заваяваўшы перамогу ў рэспубліканскім конкурсе кандытараў. Цяпер яна толькі канстатуе: “Заўсёды цікава ўдзельнічаць у падобных конкурсах, дзяліцца сваім майстэрствам і набываць нешта новае. І вядома, што найбольш прыемна, — займаць прызавыя месцы”.

Не кожнаму дадзена стаць добрым кандытарам. Для гэтага патрэбен не толькі вопыт, але талент, фантазія і нават крэатыўнасць. Як заўважае Ірына, усім гэтым яна абавязана сваім настаўнікам – Іне Уладзіміраўне Кугач і Серафіме Міхайлаўне Мязга, якія з ахвотай дзяліліся сваімі ведамі, не шкадавалі часу, каб навучыць малодшых калег.

— Гэта толькі на першы погляд здаецца, што ў кандытара “салодкае” жыццё, — прызнаецца Ірына Уладзіміраўна. – На справе ж наша работа цяжкая. Асабліва напружана даводзіцца працаваць напярэдадні святаў. Бо заўсёды хочацца парадаваць жыхароў горада самай свежай выпечкай. А яшчэ, што стымулюе з радасцю хадзіць на працу, — гэта добры калектыў.

Акрамя таго, што гэтая жанчына цудоўны работнік і чалавек, яна любімая мама і каханая жонка. І хоць сама не прыхільніца салодкага, вельмі любіць парадаваць сваіх блізкіх іх любімым ласункам.

— Мая сям’я  вельмі любіць торт “Напалеон”, — кажа Ірына. – І кожнае свята я пяку яго сваім родным. Гэтак будзе і 8 сакавіка.

Аліса Ткачык.

Фота Галіны Каляды.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *