Каб дакладна падлічыць у лясах Пружаншчыны колькасць дзікіх звяроў, упершыню егерская служба лясгаса звярнулася да паслуг авіятараў.
Для гэтага лясгас арандаваў верталёт “Белавія”. На ім галоўны паляўніцтвазнаўца, інжынер-паляўніцтвазнаўца і егеры лясгаса зрабілі аблёт Бярозаўскай, Ружанскай і Лыскаўскай паляўнічых дач, падчас якога вывучалі масавае знаходжанне ласёў і аленяў. Як патлумачыў інжынер-паляўніцтвазнаўца лясгаса В.М.Грышкевіч, з-за мноства снегу ў некаторых лясных масівах падлічыць звяроў іншымі спосабамі аказалася праблематычна. Пасля аналізу дадзеных, атрыманых рознымі спосабамі, будзе агучана дакладная колькасць дзікіх звяроў, якія водзяцца ў нашых лясах.
Галіна Каляда.