Суббота, 5 октября 2024

Достопримечательности Пружанского района: можжевеловая долина

4 557

Ваколіцы Белавежскай пушчы багатыя мясцінамі, якія не толькі здзіўляюць сваёй прыгажосцю, але і вельмі карысныя для наведвальнікаў. Напрыклад, непадалёк ад вёскі Чабахі раскінулася мясціна, якую мясцовыя жыхары называюць ядлоўцавай далінай. Як сцвярджаюць старажылы, на працягу многіх гадоў гэты кавалак зямлі прыкладна ў два гектары заўсёды пакрывалі толькі сівы мох ды ядлоўцы. Ні адно дрэва не жадае тут расці, затое налічваецца сотні вялікіх «беларускіх кіпарысаў» і іх малых парасткаў.

Дзякуючы гэтаму тут стаіць такі выдатны пах!

Як мы высветлілі ў энцыклапедыі, мясцовая атмасфера вельмі карысная для здароўя. Нават некалькі гадзін удыхання такога паветра паляпшае самаадчуванне пры розных лёгачных захворваннях. Расліны насычаюць паветра эфірнымі масламі, якія ўтрымліваюць вітамін С, а таксама фітанцыдамі, якія валодаюць супрацьгрыбковымі і бактэрыцыднымі якасцямі. На думку даследчыкаў, адзін гектар насаджэнняў гэтай расліны можа абяскошдзіць атмасферу такога горада, як Пружаны. Таму ў гэтых мясцінах рэдка назіраліся выпадкі захворвання на сухоты і іншыя сур’ёзныя лёгачныя хваробы.

Між тым, самы карысны перыяд наведвання гэтага месца — май, калі ядловец пачне цвісці. А яшчэ мы даведаліся, што тут ядлоўцы могуць расці да трох тысяч гадоў! Магчыма, і гэтай прыроднай даліне столькі ж гадоў.

Алег Сідарэнка, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *