Четверг, 19 июня 2025

Детский сад «Неделька»: красота на энтузиазме

3 128

Дзіцячы садок без належнай арганізацыі гаспадаркі? Можна з упэўненасцю сказаць, што ў дзіцячым садку “Нядзелька” ў Пружанах з гэтым усё выдатна. Тут працуюць людзі, усёй душой аддадзеныя сваёй справе. Нягледзячы на невялікую зарплату, працуюць яны з энтузіязмам і адказнасцю.

Надзея Іванаўна Ліцкевіч — намеснік загадчыцы па гаспадарчай частцы — у «Нядзельцы» з часу заснавання. Яна выдатны спецыяліст, чалавек, які душой хварэе за работу. Валодаючы цвёрдым характарам, Надзея Іванаўна ўмела кіруе гаспадаркай. У выніку ў дзіцячым садку ўтульна, дагледжана, кормяць дзетак смачна. У дворыку чыста і прыгожа — за гэта, дарэчы, адказвае Вера Уладзіміраўна Валюшка, дворнік дзіцячага садка.

Пра загадчыка гаспадаркі Віктара Уладзіміравіча Вараб’я кажуць, што ў яго залатыя рукі. Гэты чалавек з непрыдатных матэрыялаў зрабіў у двары садка Чабурашку, які вітае ўсіх дзяцей пры ўвахо-дзе, машыну, ракету, незвычайныя лавачкі… Працуе ён тут толькі два гады, раней быў будаўніком. Па сутнасці адной рукой (другая хворая) Віктар Уладзіміравіч стварае сапраўдныя цуды, якія вельмі радуюць маленькіх насельнікаў дзіцячага садка. На пытанне, чаму пацягнула ў творчасць, адказвае: “Каб дзецям было лепш і цікавей!” Невыпадкова, што яго так любяць хлопчыкі і дзяўчынкі.

Ва ўстанове, дзе па суседстве жывуць адказнасць, энтузіязм і творчасць, заўсёды будзе парадак на вышэйшым узроўні.

Алена Палякова, студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.

На здымку: Надзея Іванаўна Ліцкевіч, Віктар Ула-дзіміравіч Варабей і Вера Уладзіміраўна Валюшка.

Фота Аляксандра МЕЛЕША.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *