Воскресенье, 6 октября 2024

Дельталет ОАО «Пружаны Авиахимсервис» разбился из-за ошибки пилотов

1 967

Закончылася расследаванне трагэдыі, якая адбылася 15 красавіка на аэрадромнай пляцоўцы пад Пружанамі. Нагадаем, што ранкам таго дня разбіўся мотадэльталёт, якім кіравалі два пілоты. Адзін з іх загінуў на месцы авіякатастрофы, другі ад атрыманых траўм памёр у бальніцы.

Расследаваннем аварыі займалася камісія Міністэрства транспарту і камунікацый РБ, у якую ўваходзілі прадстаўнікі транспартнай інспекцыі, Дэпартамента па авіяцыі, Брэсцкага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя», ААТ «Пружаны Авіяхімсервіс». Папярэдняе расследаванне праводзілася Брэсцкай транспартнай пракуратурай, на падставе заключэнняў якой і падводзіліся вынікі. Вось як, па словах галоўнага дзяржінспектара Бярозаўскай міжраённай інспекцыі працы В.В.Бартасевіча, выглядае карціна здарэння.

Спачатку апаратам кіраваў пілот-інструктар П.В.Васільеў, які пасля некалькіх віражоў перадаў пілаціраванне навучаемаму пілоту А.Б.Дацэнку. Дэльталёт пачаў прызямленне, але на вышыні 50 метраў ён стаў раскачвацца з боку ў бок і рэзка спікіраваў. Усе падзеі адбыліся на працягу 10 секунд.

Напярэдадні апарат прайшоў тэхнічнае абследаванне і быў прызнаны прыгодным да палётаў. Да трагедыі на ім рабілася некалькі вылетаў. Такім чынам, магчымасць тэхнічнай няспраўнасці выключалася. Гэта пацвярджаюць і вынікі экспертызы, падчас якой устаноўлена, што ўсе паломкі часцей апарата адбыліся ў выніку ўдару аб зямлю. Не выяўлена ў ходзе медыцынскага абследавання наяўнасці этылавага спірту ў крыві загінуўшых. А вось турбулентнасць, якая магла выклікаць моцнае раскачванне лятальнага апарата, у раёне палётаў у той дзень адзначалася, аб чым папярэдне пілоты былі праінфармаваны.

Такім чынам, прычынай авіякатастрофы быў прызнаны чалавечы фактар. Умовы павышанай турбулентнасці, якія прывялі да адхіленняў параметраў палёту апарата, недастатковы вопыт пілота-стажора, нясвоечасовае ўмяшальніцтва інструктара з-за адсутнасці дастатковага часу і дэфіцыту вышыні садзейнічалі ператварэнню аварыйнай сітуацыі ў катастрафічную.
Кіраўніцтву ААТ «Пружаны Авіяхімсервіс» у сувязі з гэтым рэкамендавана праводзіць дадатковыя заняткі з навучаемым персаналам па асновах ведання авіяцыйнай метэаралогіі, аэрадынаміцы малых лятальных апаратаў.
Алег СІДАРЭНКА

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *