Понедельник, 21 апреля 2025

Два новых магазина открылись в Пружанах на прошлой неделе

6 432

Райспажыўтаварыства на мінулым тыдні адкрыла пасля абнаўлення два магазіны ў райцэнтры.

Замест кафетэрыя «Для вас» у адным будынку з магазінам «Палявы» пасля адпаведнага пераабсталявання адкрыта фірменная секцыя шакаладнай фабрыкі «Камунарка». Як расказвае дырэктар філіяла «Прадтавары» Т.А.Жук, тут будзе чым здзівіць аматараў салодкага. Па-першае, практычна ўся прадукцыя айчыннага вытворцы будзе выстаўлена на гандлёвых паліцах. Па-другое, хутка з’явяцца сапраўды эксклюзіўныя прапановы, напрыклад, цукеркі ручной работы. Новая секцыя дасць магчымасць поўнасцю падрыхтавацца да любога свята: тут прапануюцца не толькі салодкія падарункавыя наборы — асобны стэнд адведзены сувенірнай прадукцыі, ёсць таксама жывыя кветкі. У бліжэйшым часе ў секцыі мяркуецца ўстанавіць апарат для прыгатавання гарачага шакаладу.IMG_0108

Прадуктовы магазін па вуліцы Тармасава змяніў свой профіль і цяпер называецца «Мясная лаўка». Відавочна, што асноўнай пазіцыяй у асартыменце тут будуць мясная нарэзка і паўфабрыкаты. Як гаворыць намеснік старшыні райспажыўтаварыства Л.М.Жуковіч, асартымент прадукцыі папаўняецца практычна штодня, заключаны шматлікія дамовы з пастаўшчыкамі свініны, ялавічыны і птушынага мяса. Радуюць і невысокія цэны. Для зручнасці дзейнічае сістэма заказаў, каб не траціць час на чэргі і чаканне прывозу.IMG_0135

На здымках: па салодкае запрашае загадчыца фірменнай секцыі Т.А.Яфіменка; з першых мінут адкрыцця ў «Мясной лаўцы» шмат пакупнікоў, якіх абслугоўваюць В.Р.Муха і А.Ю.Горбач.

Алег СІДАРЭНКА,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *