Вторник, 14 января 2025

Два диплома взяли пружанские пекари на республиканском конкурсе

2 278

З “золатам” і “серабром” за сваю прадукцыю вярнуліся з рэспубліканскага агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак-2012” пружанскія хлебапёкі.

Прадпрыемствы харчовай і кааператыўнай прамысловасці з усёй Беларусі прадстаўлялі сваю прадукцыю ў дванаццаці намінацыях. Упершыню ўдзел у такім высокім конкурсе прыняў камбінат кааператыўнай прамысловасці Пружанскага райспажыўтаварыства. На суд патрабавальнага журы ён прывёз хлеб “Смачны” з сумесі жытняй і пшанічнай мукі, сухары “Міхайлаўскія”, пірагі з закрытай начынкай.

Усе ўзоры прадукцыі для дэгустацыі былі зашыфраваны. Ацэньваліся знешні выгляд вырабаў, стан мякішу і начынкі, пах, смак, іншыя якасці. І вось — перамога: уся прадукцыя пружанскага хлебазавода заваявала ўзнагароды. Залатым медалём былі адзначаны сухары “Міхайлаўскія” з разынкамі, сярэбраным – хлеб “Смачны” і пірог “Святочны” з карыцай.

— Такую высокую ацэнку сваёй працы, — гаворыць начальнік участка хлебапякарнай вытворчасці Ніна Жыдзецкая, — мы заслужылі дзякуючы творчасці і сумленнасці, з якімі ставяцца да справы нашы хлебапёкі. У гэта яны душу сваю ўкладаюць, і вось — вынік!

На здымку: Ніна Нічыпаровіч, брыгадзір брыгады №4 (работнікі якой выпякалі прадукцыю на рэспубліканскі агляд) з заслужанымі ўзнагародамі.Галіна КАЛЯДА,  Аляксандр Мелеш (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *