Воскресенье, 12 января 2025

Губернатор ответил на вопросы журналистов

1 920

Каля трох дзясяткаў пытанняў задалі кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі Брэстчыны старшыні аблвыканкама К.А.Сумару падчас яго прэс-канферэнцыі. Такія сустрэчы ўжо сталі традыцыйнымі і праходзяць раз у квартал. На іх губернатар  імкнецца  пазнаёміць удзельнікаў не толькі са станоўчымі зменамі ў жыцці вобласці, але і  даць ацэнку  канкрэтным падзеям, а нярэдка і негатыўным фактам,  агучаным  журналістамі як  з абласнога цэнтра, так і з глыбінкі.

Падводзячы вынікі  2010  года, Канстанцін Андрэевіч зазначыў, што, на яго думку, улада не ўсё зрабіла для простых грамадзян, што магла б зрабіць. Фармальна можна апраўдаць практычна любую бяз-дзейнасць людзей пры ўладзе, але яны павінны перш за ўсё кіравацца інтарэсамі чалавека, а не прыкрывацца рознага роду цыркулярамі. Гэтага, дарэчы, патрабуе і кіраўнік дзяржавы, выбары якога нядаўна адбыліся. Старшыня аблвыканкама, адказваючы на пытанне на конт правядзення на Брэстчыне выбарчай  кампаніі, не без задавальнення  падкрэсліў, што яна была адкрытай і празрыстай, бадай, як ніколі. І збор подпісаў, і сустрэчы кандыдытаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі, і арганізацыя галасавання праходзілі пры поўным садзейнічанні ўлад. А тое, што людзі актыўна прыйшлі на ўчасткі для галасавання, лепшае сведчанне даверу  выбранаму нашай дзяржавай шляху развіцця.

Журналісты пацікавіліся, якія крокі ў новым годзе і пяцігодцы  будуць зроблены ў нашай вобласці для прыцягнення інвестараў, ці не паменшае ўвага да развіцця сельскай гаспадаркі і далейшага абнаўлення вёскі. Губернатар запэўніў, што для інвестараў у нашай краіне створаны самыя спрыяльныя ўмовы, асабліва ў пасяленнях з колькасцю жыхароў да 50 тысяч, заканадаўства спрошчана па максімаму. Нягледзячы на тое, што пры выкананні дзяржаўнай праграмы па адраджэнні вёскі на Брэстчыне выдаткавана прыкладна 3 трыльёны рублёў, гэтага недастаткова, каб спачываць на лаўрах. Праца чакаецца вялікая і надалей, адзначыў К.А.Сумар. Не ўсё ўдалося ажыццявіць, і асабліва на першым часе пры будаўніцтве аграгарадкоў. Прэзідэнт патрабуе працягваць развіваць вёску, хоць вынікі працы сельскіх працаўнікоў ужо сапраўды ўражваюць. Брэстчына, напрыклад, атрымлівае  больш 170 кілаграмаў мяса на душу насельніцтва і больш 700 кілаграмаў малака, што  прыкладна ўтрая больш, чым у нашых суседзяў – расіян і ўкраінцаў. Прадукцыя сельскай гаспадаркі сапраўды становіцца  стратэгічнай для нашай дзяржавы, цяпер практычна няма праблем з яе збытам. Аднак пры гэтым няма поўнай упэўненасці ў тым, што такая сітуацыя будзе працягвацца  доўга. Таму варта настойліва працягваць работу па замацаванні сваіх пазіцый на ўжо асваеных рынках збыту і шукаць новыя. Вось чаму так важна ствараць сумесныя прадпрыемствы і кампаніі з удзелам замежнага капіталу. Як прыклад для пераймання губернатар назваў прыход у Беларусь расійскай кампаніі “Юнімілк”, якая ў сваю чаргу ўжо выходзіць на сусветны рынак.

На пытанне, як кіраўніцтва  вобласці адносіцца да “паглынання” гэтай кампаніяй Пружанскага малочнага камбіната, старшыня аблвыканкама адказаў, што яно ў пэўнай ступені надуманае. Калектыву камбіната трэба глядзець далёка наперад, бо ён рызыкуе застацца ў баку ад прагрэсу. Недаравальна будзе страціць расійскі рынак, і ніякай расійскай экпансіі, як некаторыя расцэньваюць сітуацыю з аб’яднаннем двух пружанскіх прадпрыемстваў па перапрацоўцы малака, ён у гэтым не бачыць.
Мікола Антонаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *