У сувязі са стабілізацыяй у Рэспубліцы Беларусь сітуацыі па афрыканскай чуме свіней і іншых небяспечных захворваннях жывёл, выконваючы рашэнне Брэсцкага аблвыканкама ад 16 красавіка 2014г. № 306, Пружанскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне № 877 ад 28.04.2014 «Аб адмене буферных зон».
Нагадаем, што ў буферныя зоны ўваходзілі:
— усе населеныя пункты Зеляневіцкага сельсавета, акрамя вёсак Ліберполь, Вільянава і Гута;
— г.п.Ружаны і вёскі Ружанскага пассавета Байкі, Бярэзніца, Блізная, Верчыцы, Воля, Уласавічы, Варанілавічы, Заполле, Карасі, Клепачы, Куляны, Ласасін, Манчыкі, Малочкі, Астравок, Поланск, Шчытна.
***
Пружанскі райвыканкам таксама зацвердзіў рэкамендацыі і памятку аб парадку камплектавання і гадоўлі свіней у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян. Дазваляецца ўтрыманне свіней для ўласных патрэб толькі не больш за трох галоў для адкорму; не дапускаецца ўтрыманне свінаматак і кныроў.
Цяпер праводзіцца тлумачальная работа з грамадзянамі, якія пражываюць у былых буферных зонах і жадаюць утрымліваць свіней, набытых толькі на свінакомплексах.
Грамадзянам, якія жадаюць трымаць свіней, неабходна:
— правесці ачыстку, мыйку памяшканняў для ўтрымання свіней і прылягаючай да іх тэрыторыі і аказаць садзеянне пры правядзенні ветэрынарнай службай раёна дэзінфекцыі памяшкання (бясплатна);
— пры ўтрыманні свіней строга выконваць узровень біялагічнай абароны, у тым ліку:
— вызначыць спецыяльны абутак і вопратку, якая будзе выкарыстоўвацца толькі пры доглядзе жывёл;
— пры ўваходзе ў памяшканне для ўтрымання свіней абсталяваць дэзінфікуючы дыванок (дэзванну);
— усе віды кармоў, якія выкарыстоўваюцца для кармлення свіней (бульба, буракі, гарбузы, мука і інш.), і вада для паення павінны быць падвергнуты тэрмічнай апрацоўцы;
— для кармлення свіней выкарыстоўваць канцэнтраваныя кармы, набытыя праз сістэму Белспажыўтаварыства і іншыя дзяржаўныя гандлёвыя сеткі;
— катэгарычна забараняецца выкарыстанне ў корм свінням прадуктаў, што змяшчаюць мясныя кампаненты ці кампаненты, атрыманыя пасля кулінарнай апрацоўкі свініны (вада пасля мыйкі мяса, мясарубкі, нажоў, апрацоўчых дошак, сталоў і інш.);
-увесь час весці барацьбу з грызунамі;
-уладальнікам, якія выконваюць работы ў лясных угоддзях, праводзіць пасля наведвання лесу дэзінфекцыю абутку і спецвопраткі, абмежаваць па магчымасці наведванне памяшканняў, дзе ўтрымліваюцца свінні;
-паляўнічым не рэкамендуецца ўтрымліваць свіней у асабістых падсобных гаспадарках;
-забараняць пабочным асобам уваходзіць у памяшканні, дзе ўтрымліваюцца свінні;
-інфармаваць сельвыканкамы і дзяржаўную ветэрынарную службу раёна, горада аб усіх выпадках захворвання і паморку свіней;
-інфармаваць ветэрынарную службу раёна аб забоі свіней і прадастаўляць тушы для правядзення ветэрынарна-санітарнай экспертызы і — пры неабходнасці — адбору проб.
Сельвыканкамы забяспечваюць улік па месцы жыхарства грамадзян, якія жадаюць набыць свіней, і вядуць наступны ўлік наяўнасці свіней у населеных пунктах з рэгістрацыяй колькасці жывёл, іх узросту, даты і месца набыцця.
ВАЖНА! Працягвае дзейнічаць забарона на ўтрыманне свіней у населеных пунктах, якія знаходзяцца менш чым у 5-ці кіламетрах ад свінагадоўчых комплексаў.
Надзея КОТ, галоўны ветурач раёна.