“Мінутай славы” ў гімназіі назвалі мерапрыемства, на якім ушаноўвалі лепшых вучняў.
ІХ, 14 ПЕРАМОЖЦАЎ, ВЫЯВІЛІ РАЁННЫЯ І АБЛАСНЫЯ АЛІМПІЯДЫ.
Найбольшага гонару была ўдастоена дзесяцікласніца Алена Букса, якая заняла першае месца па нямецкай мове і ў раёне, і ў вобласці. Да таго ж на раённай алімпіядзе дзяўчынка заваявала яшчэ і “серабро” па матэматыцы. Не менш узнагарод дасталася і Вользе Хвораст, таксама вучаніцы 10 класа. Яна паказала лепшы вынік па беларускай мове ў раёне і другі — у вобласці. Абедзве гімназісткі будуць прадстаўляць нашу вобласць на рэспубліканскіх алімпіядах падчас вясенніх канікул.
Як і раней, адразу чатыры дыпломы за першыя і другія месцы па гісторыі і грамадазнаўству на раённым узроўні заваявалі вучні Т.С.Ляўчук. А адзінаццацікласніца Таццяна Краўчук прывезла з Брэста яшчэ і пахвальны водзыў. Было нямала вучняў, якія заваёўвалі прызавыя месцы адразу па некалькіх прадметах. Сярод іх Андрэй Гардзіенка, які заняў першае месца па фізіцы і другое – па матэматыцы ў раёне і быў адзначаны пахвальным водзывам па фізіцы на абласной алімпіядзе. А сямікласнік Уладзіслаў Ланінскі трэці год запар трымае першыя месцы на раённых алімпіядах па матэматыцы.
Усе гэтыя і іншыя гімназісты, якія паказалі добрыя веды ў школьных алімпіядах, былі адзначаны граматамі аддзела адукацыі і сувенірамі. Не забыліся тут і пра бацькоў лепшых вучняў, якія атрымалі падзячныя пісьмы ад дырэкцыі гімназіі, і пра педагогаў — загадам дырэктара ім аб’яўлены падзякі і выплачаны прэміі. Добрым падарункам для вучняў мог быць таксама купить lego star wars.
З тартамі для пераможцаў завіталі на ўрачыстасць ганаровыя госці – намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец і начальнік аддзела па справах моладзі В.І.Матвіенка. Героям урачыстасці дзеці прысвячалі музычныя нумары.
Галіна Каляда.