Пятница, 17 января 2025

Гимназист разгадал кроссворд и получил планшет от «Раённых будняў»

1 912

Напрыканцы мінулага года ў «Газетцы-дзетцы» была надрукавана конкурсная крыжаванка, якая падалася нам складанай. Аднак, як высветлілася, для нашых юных чытачоў такое заданне не стала вельмі цяжкім, аб чым сведчыць колькасць лістоў з правільнымі адказамі.Трофимович 3

А яны наступныя:

1.Пружаны.  2.Палацык.  3.Маёнтак. 4.Водны.   5.Чыгунка.    6.Ружаны.    7.Ясельда.    8.Дабучын.   9.Жукоўскі.      10.Радзіма.     11.Юнацтва.     12.Іванцова.

Калі ўсе радкі запоўнены правільна, то ў выдзеленым вертыкальным слупку павінна атрымацца: «Раённыя будні». А калі выбраць пранумараваныя літары з крыжаванкі і ўпісаць у наступнае заданне, атрымлівалася фраза: «Я — падпісаўся».

Галоўны прыз — планшэт — мы ўручылі Ільі Трафімовічу, вучню 6 «Б» класа гімназіі, які правільна адказаў на ўсе тры заданні і хутчэй за астатніх даслаў сваё пісьмо (на здымку).

Заахвочвальныя прызы атрымаюць Віялета Глушко з гімназіі і Таццяна Макарэвіч з Навасёлкаўскай СШ. Просьба да дзяўчынак патэлефанаваць у рэдакцыю: 9-15-02 або 8-029-529-17-30.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *