Пятница, 1 ноября 2024

Галина Бондарь: «Так, как почта, никто не любит своих клиентов»

2 468

Пераацаніць важнасць паштовай галіны немагчыма — хутчэй, можна яе недаацаніць. Сапраўды, штодзень работнікі пошты шчыруюць над тым, каб своечасова была дастаўлена карэспандэнцыя і іншыя паштовыя адпраўленні, нягледзячы на адлегласць і надвор’е, каб кліент меў магчымасць атрымаць шэраг іншых паслуг, часам не ўласцівых паштовай галіне… Нават імклівае развіццё інфармацыйных тэхналогій, з-за якога традыцыйнай пошце даўно прадракаюць незапатрабаванасць, не змагло паўплываць на значнасць гэтай сацыяльнай галіны.

Напярэдадні Сусветнага дня пошты мы сустрэліся з начальнікам Пружанскага РВПС Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» Галінай Леанідаўнай Бондар, каб пагаварыць пра сённяшні стан раённага паштовага падраздзялення.OLYMPUS DIGITAL CAMERA

— На сённяшні дзень структурай ахоплены 242 населеныя пункты, з якіх 146 — з колькасцю менш паўсотні двароў, насельніцтва якіх абслугоўваюць 84 паштальёны, — Галіна Леа-нідаўна пачала гаворку з вытворчых паказчыкаў. —  Аўтамабільны парк прадпрыемства ўяўляе сабой 13 машын, якія курсіруюць па ўнутрыраённых і міжраённых маршрутах. У тым ліку             4 адзінкі тэхнікі прызначаны для мотадастаўкі, дзве машыны — у якасці перасоўных аддзяленняў паштовай сувязі.

Сярэднямесячная зарплата па прадпрыемстве на сённяшні дзень складае 4364 тысячы рублёў.

— Раскажыце, калі ласка, больш падрабязней, як людзі ўспрымаюць новыя формы работы пошты, пра якія Вы згадвалі — матарызаваную пошту і перасоўную.

— Шчыра кажучы, усё новае нярэдка людзі ўспрымаюць з асцярогай: «А ці не будзе горш?». — Але ў пераважнай большасці выпадкаў застаюцца задаволенымі новаўвядзеннямі, пераканаўшыся, што засталіся пры сваіх інтарэсах.

Увогуле, калі ў пачатку года матарызаваны спосаб дастаўкі быў наладжаны ў 63 населеныя пункты, то цяпер у 89. Так, сёлета да Ружанскага ПАС далучылі Байкоўскае, у выніку жыхары вёскі не маюць нараканняў на новы метад іх абслугоўвання поштай. Трэба разумець, што ідэя пераходу на альтэрнатыўныя формы работы з’яўляецца не выпадкова. Нават распрацаваны план па выхаду на рэнтабельную работу, у выніку замест мінулагодніх 12 на сённяшні дзень па раённай паштовай сістэме засталося 7 нерэнтабельных аддзяленняў. Па-другое, у асобных выпадках у паштальёнаў ёсць участкі працягласцю больш 10 кіламетраў, пераадольваць якія цяжка і небяспечна. Таму мы стараемся пераводзіць такія населеныя пункты на матарызаваную дастаўку.

Па той жа прычыне нерэнтабельнасці адбываецца і пераход са стацыянарнага на перасоўны спосаб абслугоўвання. На Пружаншчыне два перасоўныя аддзяленні пошты. Адно з іх працуе другі год на чале з Галінай Міхайлаўнай Мелеш і лічыцца лепшым у вобласці, паколькі яго рэнтабельнасць склала 57%. Другое з’явілася зусім нядаўна, з першага кастрычніка, замест стацыянарных аддзяленняў у Бакунах-1 і Смалянах.

У выніку да канца года мы набліжаемся з нядрэннымі паказчыкамі: чысты прыбытак па Пружанскім структурным падраздзяленні складае 364 мільёны рублёў, што на 260 мільёнаў больш, чым даведзена па плану. Выручка, атрыманая ад аднаго жыхара, дасягае амаль 200 тысяч рублёў — лепшы паказчык у вобласці.

— Ці не мадэрнізацыя і аптымізацыя паштовай галіны — прычына зніжэння падпіскі на друкаваныя перыядычныя выданні?

— Думаю, што зніжэнне падпіскі — працэс хутчэй заканамерны: паўсюдна назіраецца натуральнае змяншэнне колькасці насельніцтва.

— А што наконт сацыяльных стандартаў? Іх удаецца выконваць? І як вырашаеце сітуацыі, калі дзесьці збоку, у некалькіх кіламетрах ад галоўнага маршрута паштовай машыны, знаходзіцца вёсачка, дзе толькі адзін жыхар выпісвае газету?

— Сацыяльныя стандарты, нягледзячы на тое, якое гэта аддзяленне — стацыянарнае ці перасоўнае, выконваюцца ў аднолькавай меры: дастаўка перыёдыкі і паштовых адпраўленняў, як і патрабуецца, ажыццяўляецца не менш пяці разоў на тыдзень. Зразумела, калі  кліенту трэба  даставіць, напрыклад, толькі «раёнку», пошта штодзень да яго ездзіць не будзе — зыхо-дзячы з эканамічнай мэта-згоднасці, а толькі два разы на тыдзень — у дні выхаду газеты. А калі гэта штодзённая «Советская Белоруссия», дык і пошта будзе дастаўляць яе штодзень.

Адным словам, усе змяненні хоць і адбываюцца, зыходзячы з эканамічных падлікаў, але не ва ўрон кліентам.

— Галіна Леанідаўна, а раскажыце пра новыя формы работы з кліентамі, якія на сённяшні дзень укараняе пошта.

— Увогуле, мы пастаянна стараемся пашыраць пералік відаў аказваемых паслуг у адпаведнасці з патрабаваннямі часу. І калі паскоранай поштай EMS сёння нікога не здзівіш (гэта ўжо хутчэй звыклае), то ў навінку для многіх, напрыклад, «Камфорт» — паслуга для зручнасці як адпраўніка, так і атрымальніка. У прыватнасці, адпраўнік атрымлівае СМС-паведамленне з датай і часам атрымання паштовага адпраўлення, а атрымальніку прапануюцца зручныя месца і час атрымання. Запатрабаванасць паслугі не прыму-сіла сябе чакаць: мяркуйце самі, па аказанні гэтай паслугі Пружанскае структурнае падраздзяленне «Белпошты» на другім месцы ў вобласці.

Акрамя таго, дапрацоўваецца праграма па выплаце пенсій і дапамог, якая, праўда, пакуль распаўсюджваецца толькі на рабочых пенсіянераў: са студзеня 2015 года дзякуючы аўтаматызаванаму комплексу плануецца выплочваць ім пенсіі ў любым паштовым аддзяленні краіны.

— А ці многа паслуг на сённяшні дзень «Белпошта» ўвогуле можа прапанаваць насельніцтву?

— Падлічыць колькасць усіх — складана: напэўна, каля сотні будзе. Сярод іх па-ранейшаму найбольш запатрабаванай застаецца падпіска на СМІ. Менавіта яна і робіць самы значны ўклад у эканамічны стан прадпрыемства. Разам з тым расце колькасць няпрофільных паслуг: рэалізацыя харчовых і нехарчовых тавараў, прыём розных відаў плацяжоў, аплата крэдытаў і іншыя.

Не пакідаем па-за ўвагай і якасць паслуг: цяпер, напрыклад, працуем над зручнасцю атрымання паштовых грашовых пераводаў, каб іх можна было атрымаць у любым паштовым аддзяленні.

— Галіна Леанідаўна, а як рыхтуецеся да прафесійнага свята?

— 9 кастрычніка, у Сусветны дзень пошты, па падраздзяленнях сістэмы «Белпошта» пройдзе шмат мерапрыемстваў. Усе яны накіраваны, у першую чаргу, на нашых кліентаў: традыцыйна ў гэты дзень мы гаворым і расказваем пра паштовыя паслугі, і не толькі праз СМІ. Не забываем і пра працаўнікоў сістэмы, якія сёння знаходзяцца на заслужаным адпачынку: віншаванні яны прымалі крыху загадзя — у Дзень пажылых людзей мы ўручылі кожнаму па харчовым наборы.

— Карыстаючыся магчымасцю, можаце звярнуцца і да тых, хто сёння працуе на пошце.

— Здаецца, ні ў адной іншай галіне няма столькі працавітых людзей, як у паштовай. Справа наша не з лёгкіх, таму выпадковыя людзі надоўга ў нас не затрымліваюцца, не вытрым-ліваючы цяжару абавязкаў. На сённяшні дзень у нас склаўся цудоўны калектыў, у адрас якога ад насельніцва часта паступаюць добрыя водгукі і падзякі. Вядома, ёсць яшчэ да чаго імкнуцца: у прыватнасці, нарошчваць прадукцыйнасць працы, удасканальваць лагістычную сістэму… І, пераканана, так, як пошта, ніхто не любіць сваіх кліентаў: пры падворным абходзенашы работнікі аказваюць людзям весь пералік паслуг непасрэдна па месцы жыхарства.

А сваім падначаленым хочацца напярэдадні прафесійнага свята адрасаваць самыя цёплыя словы, падзякаваць за працавітасць і пажадаць сямейнага дабрабыту, спакою і моцнага здароўя.

Гутарыла Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *