Среда, 19 августа 2026

В честь 70-летия Победы в Пружанах посадили каштаны, а в Ружанах заложили березовую аллею

2 269

Удзел у акцыі, якая праходзіць па краіне, прынялі члены  БРСМ і грамадскага аб‘яднання “Белая Русь”, піянеры. Значнасць падзеі падкрэслівала прысутнасць прадстаўнікоў улады і ветэранаў.23апр2015_Ружаны_0241

— Сёння мы аддаем даніну памяці загінуўшым і выказваем павагу нашым ветэранам, — сказаў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. – Алея, якая будзе закладзена ў парку да 70-годдзя Вялікай Перамогі, сведчыць і пра дачыненне да гэтай падзеі сённяшняга маладога пакалення. Спадзяюся, што вы будзеце дастойнымі грамадзянамі нашай краіны, якія з павагай ставяцца да яе гісторыі і робяць нашу дзяржаву больш багатай і прыгожай.23апр2015_Ружаны_0288

Пра шчасце жыць пад мірным небам гаварылі таксама старшыня раённага савета ветэранаў М.Я.Дулько, ветэран Вялікай Айчыннай вайны І.М.Алякумаў.

Дваццаць каштанаў, якія пасадзіла моладзь у парку, будуць сведчыць пра павагу да пераможных гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. 23апр2015_Ружаны_0237  цвет на 1

На здымку: разам са школьнікамі працуе С.С.Карпей, былы малалетні вязень канцлагера ў Азарычах.

Галіна Каляда, фота Сяргея Талашкевіча.

2015-ы — знамянальны год для беларусаў: 9 мая мы будзем адзначаць 70-годдзе Вялікай Перамогі. Невыпадкова, што ўся выхаваўчая работа ў сёлетнім навучальным годзе ў школах праходзіць пад знакам гэтай важнай падзеі.

На тэрыторыі Ружанскага пассавета дзейнічае савет ветэранаў вайны і Узброеных сіл пад кіраўніцтвам У.А.Папова. Хоць ветэранаў і асоб, прыраўняных да іх, становіцца ўсё менш, аднак ёсць людзі ў гэтай арганізацыі, якія з’яўляюцца частымі гасцямі ў школе, дапамагаюць выхоўваць маладое пакаленне на слаўных баявых традыцыях беларускага народа.image009

На мой погляд, дзясятага красавіка ў г.п.Ружаны адбылася важная падзея: на беразе пасялковага возера з’явілася алея Славы ў гонар 70-годдзя Перамогі. У закладцы алеі прынялі ўдзел вучні Ружанскай СШ — члены маладзёжнай грамадскай арганізацыі «БРСМ». Былі запрошаны  ветэран вайны М.М.Францэвіч, старшыня Ружанскага пасвыканкама Г.М.Верхавец і дэпутат пасялковага Савета дэпутатаў А.У.Манчык.

Безумоўна, такія памятныя мерапрыемствы — справа вельмі патрэбная. Мікалай Міхайлавіч расказаў пра гады свайго юнацтва, якія прыпалі на ваеннае ліхалецце. Па-добраму пазайздросціў ветэран сучаснай моладзі, перад якой адчынены ўсе дзверы. З цікавасцю вучні разглядалі ўзнагароды М.М.Францэвіча.

Ганаровае права пасадзіць першае дрэўца на алеі было прадстаўлена Мікалаю Міхайлавічу (на здымку). Усяго ж на беразе возера ў гэты дзень было пасаджана 70 бярозак. Спадзяемся, што праз некалькі год тут будзе сапраўдны бярозавы гай.

Вера Наумік, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ружанскай СШ. 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *