Среда, 26 марта 2025

В Хореве воздвигается новый храм. Верующие обращаются за помощью

12 216

Праваслаўная царква, якая згарэла ў 60-х гадах, аднаўляецца ў в.Харава. — За мінулы год, — расказвае настаяцель будуемага храма ў гонар іконы Прасвятой Багародзіцы “Спорительница хлебов” айцец Анатоль Кавальскі, — агульнымі намаганнямі мы заклалі новы падмурак і ўзвялі сцены. Мяркуем, што праз 2-3 тыдні храм будзе накрыты і над ім заблішчаць купалы, зробленыя майстрамі з Украіны. хорева храм

Будаўніцтва новай царквы вядзецца на ахвяраванні прыхаджан.  Асаблівы ўклад у такую высакародную справу ўносяць жыхары вёсак Харава, Піняны, Росахі, Залессе, Носкі, Скорцы, Жогалы, Бортнавічы. З воляй Божай, як мяркуе настаяцель, у канцы наступнага года плануецца правесці першую літургію.

Аднак наперадзе яшчэ шмат работ, на выкананне якіх неабходны значныя сродкі. Святар і вернікі звяртаюцца да ўсіх людзей, неабыякавых да духоўнага адраджэння, з просьбай паўдзельнічаць у будаўніцтве храма. Ахвяраваць грошы можна на рахунак 3015271350011 у філіяле ААТ “Белаграпрамбанк” — Брэсцкае абласное ўпраўленне, код банка 150501401,  УНП 201003252.

Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *