Таццяна Мядзведзева і Таццяна Карповіч вучацца ў розных школах горада Пружаны. Але яны не толькі цёзкі: дзяўчынак аб’ядноўвае яшчэ і агульнае захапленне — хакей. Таццяны на лёдавай пляцоўцы ні ў чым не саступаюць хлапчукам: тыя ж хуткасці, кідкі па варотах, гульня ў абароне, азарт барацьбы.
У гэтым маглі пераканацца ўсе балельшчыкі, якія прысутнічалі на гульнях абласных фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба», якія нядаўна праходзілі ў Лядовым палацы.
Некаторыя могуць запярэчыць, што хакей — не жаночая справа. Але цяпер гэта далёка не так. У Мінску створана жаночая хакейная каманда «Пантэра». Не першы год ужо праводзіцца чэмпіянат свету па хакеі з шайбай сярод жанчын.
І хто ведае, можа праз некалькі гадоў нашы Таццяны заявяць пра сябе і на міжнароднай арэне? Хочацца спадзявацца, што так яно і будзе.
Мікола Архуцік, Аляксандр Мелеш (фота).