У кастрычніку мінулага года сіламі вучняў СШ №5 быў рэалізаваны творчы праект “Школьнае тэлебачанне”. Таму ў многіх вучняў з’явілася магчымасць атрымаць навыкі журналісцкай дзейнасці. З гэтай мэтай і быў створаны канал “Пяцёрачка”.
Кожны выпуск робіцца для таго, каб вучні былі ў курсе падзей і навін сваёй школы. Але гэта, як адзначаюць самі вучні, не адзінае, дзеля чаго рэалізоўвалі праект. Гэта яшчэ і выдатны спосаб разнастаіць школьныя будні. І вельмі прыемна, што вучні з ахвотай прымаюць удзел у відэаздымках, даюць і бяруць інтэрв’ю, і ім гэта вельмі цікава.
У сваю чаргу нават настаўнікі заўважылі, што дзякуючы школьнаму тэлабачанню ў вучняў вырасла цікаўнасць да вучобы і грамадскага жыцця як школы, так і раёна, развіваюцца творчыя, інтэлектуальныя, камунікатыўныя здольнасці вучняў. Яны з задавальненнем працуюць над стварэннем новых ролікаў. Асабліва добра атрымліваецца манціраваць сюжэты са школьных мерапрыемстваў. А правядзенне бліц-апытанняў наогул выклікае захапленне дзяцей. Адказы, здавалася б, на такія простыя пытанні, як “Чаму неба сіняе?”, адначасова забаўляюць і прымушаюць задумацца.
Удзел вучняў у стварэнні відэасюжэтаў дапамагае ім раскрыцца як асобам і навучыцца выказваць свае думкі. А яшчэ падобная практыка аказвае ўплыў на выбар будучай прафесіі.
P.S. Праглядзець выпускі “Пяцёрачкі” можна на сайце СШ №5:
http://school5.pruzhany.by/schooltv/
Улада Адаменка, вучаніца 11 ”А” класа СШ №5.